прямой
1) (ровный, без изгибов) прамы
роўны
прямое дерево — роўнае (прамое) дрэва
2) мат. прамы
прямая линия — прамая лінія
прямая пропорциональность — прамая прапарцыянальнасць
прямой угол — прамы вугал
3) (беспересадочный) прамы
прямое сообщение — прамыя зносіны
вагон прямого сообщения — прамы вагон, вагон прамых зносін
4) (непосредственный) непасрэдны, прамы
(о выборах, обложении и т.п.) прамы
прямой результат — непасрэдны рэзультат
это его прямая обязанность — гэта яго непасрэдны абавязак
прямой начальник — непасрэдны начальнік
прямое указание — непасрэднае указанне
прямые выборы — прамыя выбары
прямое избирательное право — прамое выбарчае права
прямая линия (родства) — прамая лінія (сваяцтва)
прямой наследник — непасрэдны наследнік
прямой налог фин. — прамы падатак
5) (явный) яўны
(открытый) адкрыты
прямой вызов — яўны (адкрыты) выклік
6) (бесхитростный, правдивый) праўдзівы
(откровенный) адкрыты
(искренний) шчыры
прямой человек — праўдзівы (адкрыты) чалавек
прямой характер — адкрыты характар
прямой ответ — адкрыты (шчыры) адказ
7) (безусловный, настоящий, действительный) бясспрэчны, сапраўдны
прямая выгода — бясспрэчная выгада
прямая необходимость — бясспрэчная неабходнасць
прямой расчёт, прямой смысл — бясспрэчная выгада
прямой расчёт (смысл) сделать так — бясспрэчна лепш (выгадней) зрабіць так
8) грам. просты, прамы
прямая речь — простая мова
прямое дополнение — прамое дапаўненне
9) прямая кишка анат. — прамая кішка
в прямом смысле слова — у прамым сэнсе слова
прямая дорога — прамая (простая) дарога
прямой путь — прамы (просты) шлях