Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

предлагать

несовер. прапаноўваць

предлагаться

страд. прапаноўвацца

предлинный

разг. даўжэзны, даўжэразны, даўжэнны

(вельмі) доўгі

предлог

I муж. (повод к чему-либо) (выдуманная) прычына, -ны жен.

зачэпка, -кі жен.

падстава, -вы жен.

предлог для ссоры — прычына (зачэпка, падстава) для сваркі

под благовидным предлогом — знайшоўшы (прыдумаўшы) зручную прычыну

под предлогом — пад маркай

II грам. прыназоўнік, -ка муж.

предложение

I ср.

1) (действие) прапанаванне, -ння ср., прапанова, -вы жен.

предложение помощи — прапанаванне дапамогі

2) (то, что предлагается) прапанова, -вы жен.

дельное предложение — слушная прапанова

3) эк. прапанаванне, -ння ср.

спрос и предложение — попыт і прапанаванне

4) (на вступление в брак) прапанова, -вы жен.

II ср. грам. сказ, род. сказа муж.

главное предложение — галоўны сказ

простое предложение — просты сказ

сложное предложение — складаны сказ

придаточное предложение — даданы сказ

сложноподчинённое предложение — складаназалежны сказ

предложенный

прапанаваны

предложить

совер. прапанаваць

предложный

грам. прыназоўнікавы

предложный падеж — месны склон

предмайский

перадмайскі

предматериковый

перадмацерыковы