Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шапка

в разн. знач. шапка, -кі жен.

меховая шапка — кучомка, цёплая шапка

снять шапку — зняць шапку

напечатать статьи под общей шапкой — надрукаваць артыкулы пад агульнай шапкай

дать по шапке — даць па шапцы

заломить шапку — надзець шапку набакір, заламаць шапку

получить по шапке — атрымаць па шапцы

на воре шапка горит погов. — на злодзеі шапка гарыць, хто парася ўкраў, таму ў вушах пішчыць

по Сеньке и шапка — па Сеньку і шапка, якія самі, такія і сані

шапку ломать — шапкаваць, шапку здымаць

шапка-невидимка фольк. — шапка-невідзімка

шапками закидаем — шапкамі закідаем

шапкозакидательский

разг. шапказакідальніцкі

шапкозакидательство

шапказакідальніцтва, -ва ср.

шаповал

уст. шапавал, -ла муж.

шапокляк

шапакляк, -ка муж.

шапочка

уменьш.-ласк. шапачка, -кі жен.

шапочник

шапачнік, -ка муж.

шапочный

шапачны

прийти к шапочному разбору — прыйсці на шапачны, разбор

шапочное знакомство — шапачнае знаёмства

шапчонка

пренебр. шапчына, -ны жен.

шар

муж. шар, род. шара муж.

(скатанный) гала, -лы жен., галка, -кі жен.

воздушный шар — паветраны шар

земной шар — зямны шар

бильярдный шар — більярдны шар

поверхность шара мат. — паверхня шара

пробный шар прям., перен. — пробны шар

хоть шаром покати погов. — хоць шаром пакаці, (пуста) як вымецена