Рытавіна ’калдобіна’ (паст., Сл. ПЗБ; рас., Шат.; міёр., Нар. сл.), рытвіна ’узрытае месца’ (Нас. Доп.), рытаўя калдобіны’ (ласт., Сл. ПЗБ). Ад рыць (гл.), як свідраві́на. Магчыма, аднак, што гэта запазычанне з польск. rytwina.
Рыгва́ ’дрыгва’ (чэрв., ЛА, 2), рыга, рыгва́ ’горла, рачныя рукавы, на якія рака падзяляецца пры ўліванні ў вусце’ (Ласт.). Утворана ад дрыгва́ (гл.) у выніку адпадзення пачатковага зычнага, як дрыжва́ ад дрыжа́ць, брахва́ ад браха́ць (Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34, 85). З іншага боку, не выключана магчымасць утварэння ад рыга́ць (гл.), параўн. рыгво́ ’горла’.