Рыгва́ ’дрыгва’ (чэрв., ЛА, 2), рыга, рыгва́ ’горла, рачныя рукавы, на якія рака падзяляецца пры ўліванні ў вусце’ (Ласт.). Утворана ад дрыгва́ (гл.) у выніку адпадзення пачатковага зычнага, як дрыжва́ ад дрыжа́ць, брахва́ ад браха́ць (Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34, 85). З іншага боку, не выключана магчымасць утварэння ад рыга́ць (гл.), параўн. рыгво́ ’горла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)