Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

По́пыт ’патрабаванне на рабочую сілу, тавар, патрэба’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), укр. по́пит ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба; папулярнасць’, польск. popyt ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба, папулярнасць’. Насуперак Банькоўскаму (2, 702), які лічыць польск. popyt калькай ням. Nachfrage ’тс’, можа разглядацца як самастойнае славянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- і семантыкай выніковасці дзеяння ад пытацца (гл.), як і шэраг падобных утварэнняў, параўн. пабо́р, пада́так, паку́пка, рус. побо́р, поку́пка, по́дать, польск. pobór, podatek, ст.-польск. pokup, popłat, podaz, чэш. poptávka, славац. poplatokплата, збор’, славен. poprašanje ’запрос, пытанне, апытванне’, poplača ’заробак’, popúst ’зніжка’, якім адпавядаюць рознапрыставачныя, у тым ліку беспрыставачныя формы з ням. мовы: Kauf ’пакупка’, Lohn ’заробак’, Befrage ’запрос’, Unterlass ’зніжка’ і інш. У першасным значэнні попыт, імаверна, азначала ’запытанне, распытванне пра належнасць тавару’.

По́садзь ’від падаткаў у ВКЛ з 1484 г.’, ст.-бел. поседь, посѣдь, укр. посідь, польск. posadź (з 1632 г.) ’тс’. Няма падставы меркаваць, што слова прыйшло з літ. posėdis ’тс’ (так Яблонскіс, гл. Непакупны, Мовознавство, 1970, 6, 30; Лаўчутэ, Балтизмы, 94), хутчэй, наадварот: утварэнне пры дапамозе прыстаўкі *po‑ (гл. по-) ад кораня *sěsti < *sědti з семантыкай ’уласнасць, маёмасць, набытак’, параўн. посе́сці ’сесці, заняць месца; атрымаць’ (ТС). Паводле ЕСУМ (4, 535), укр. по́сід ’уласнасць, валоданне’ — калька з польск. posiadać ’мець, валодаць’, што ўзнікла на базе лац. possideo ’валодаю, маю’, роднаснага posiadać ’сесці, заняць месца’, што, паводле Банькоўскага (2, 711), калькуе ням. bezitzen; фанетыка пад уплывам пасадзіць/posadzić, параўн. таксама славац. posadnť ’ахапіць, завалодаць’. Прыстаўка па‑ (по- po-) часта ўжываецца для ўтварэння назваў аплаты — бел. паземшчына, рус. подать, польск. pogłówne, славац. poplatok ’абавязковая плата’. Параўн. пасаг, посах2 (гл.).