◎ Няўра́тны (неўратны) ’несумленны, бессаромны’ (ТС). Няясна, магчыма, да рата ’умоўная сума, плата; чарговая павіннасць’ (гл.); можа быць супастаўлена з розворатны ’бязладны’ (ТС), што, відаць, ад ц.-слав. розвратити ’разбэсціць’.
◎ На́мша ’памінкі па нябожчыку’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’плата папу за памінанне памёршых’ (Клім.), параўн. н.-луж. namsa ’богаслужэнне’. Відаць, са спалучэння на міму (даць) ’запла: піць за памінкі’, ад міма ’служба, богаслужэнне’ (< польск. msza ’тс’, лац. missa ’тс’, параўн. Брукнер, 347; Шустар-Шэўц, 13, 987) з далейшым афармленнем як назоўнік ж. р. адз. л.
Надвы́ш ’больш, вышэй’ (Нас.), nàdwyż ’плата звыш дамоўленага’ (Арх. Федар.). Са спалучэння прыназоўніка над (указанне на меру) з назоўнікам у форме старога він. скл. выш ’вышыня’, параўн.: упасць з вышы (Нас.), параўн. ESSJ SG, 1, 126. Форма з канцавым ж (калі гэта не прыкмета польскай арфаграфіі) пад уплывам польск. wyżej, што дало дыялектнае выжай замест вышай (Карскі, 1, 385).
Нуда́ 1 ’нячыстасць на целе і на галаве; бядота, голад; сум, нудота’ (Нас.), ’нудота, сум; моташнасць’ (Бяльк., Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ), ’маркота; бядота’ (Касп.), ’сум, гора; галеча’ (Яруш.), ’маркота, сум, хандра’ (Мал.), ’маркота; вошы’ (Пятк. 2), ’хвароба раслін’ (Сцяшк.), ’галеча, нястача’ (Нік. Очерки), ’моташнасць’ (ТС), ну́джа ’моташнасць; сум, маркота’ (Клім.), ’нудны чалавек’ (ТС), укр. нуда́ ’маркота, сум; моташнасць’, рус. нуда́ ’прымус; надаедлівасць; сум, маркота; спёка; насякомыя (камары, машкара і інш.); кароста, нячыстасць на целе; цяжкае становішча, турбота, голад’, польск. nuda ’маркота; нудота; сум; вошы; нудны чалавек’, славен. nȗdo, nüda ’заробак, плата’, серб.-харв. кайк. nuda ’тс’. Вытворнае ад *nuditi (гл. нудзіць), насуперак Фасмеру (3, 88: нудить ад нуда), як хада ад хадзіць і пад.
Нуда́ 2 ’так, але’ (карэл., Нар. лекс.). Відаць, запазычана з рус. прастамоўн. ну да́ ’тс’ < ну (гл.) і да ’так’.
Нагарода ’ўзнагарода’ (Нас.); za naharódaju za trudý wiérniecsa (Пятк. 2); ст.-бел. нагарода і нагрода (апошняе з польск., гл. Булыка, Лекс. запазыч., 203); укр. нагорода, рус. награда (< ц.-слав., гл. Фасмер, 3, 37), польск. nagroda, чэш. náhrada ’замена’, славен. nagrada, серб.-харв. на̏града, балг. награ́да, макед. награда. Аддзеяслоўнае ўтварэнне, першапачаткова *nagorditi, на думку Міклашыча (74) — ’узнагародзіць горадам’, што лічыцца непераканаўчым; Фасмер (3, 37) і Трубачоў (там жа) звязваюць з ’накласці кучай’, параўн. рус. нагородить; Бязлай (2, 212) праз славен. graja ’рэпутацыя’, grajati ’праслаўляць’ (j < dj) звязвае з літ. gar̃dinti ’паведаміць, абвясціць’, роднасным ст.-інд. gir‑ ’слава, гонар’, лац. grates ’хвала’ і інш. Сумніцельна вывядзенне з *gheld‑ (ням. vergelten ’узнагароджваць, даваць плату’), пры гэтым бел. і ўкр. паўнагалосныя формы тлумачацца другасным збліжэннем з горад (Махэк₂, 388). Брукнер лічыў усх.-слав. словы паланізмамі, а ўзнікненне значэння ’дар, плата’ лакалізаваў на польскай тэрыторыі, першапачаткова праз стадыю ’ўзвесці, узнавіць разбуранае’ — ’замяніць’ — ’кампенсаваць страты’ — ’заплаціць’; усё да grodzić ’будаваць, гарадзіць’ (Брукнер, 353).