Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ірку́цкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ірку́цкі |
ірку́цкая |
ірку́цкае |
ірку́цкія |
| Р. |
ірку́цкага |
ірку́цкай ірку́цкае |
ірку́цкага |
ірку́цкіх |
| Д. |
ірку́цкаму |
ірку́цкай |
ірку́цкаму |
ірку́цкім |
| В. |
ірку́цкі (неадуш.) ірку́цкага (адуш.) |
ірку́цкую |
ірку́цкае |
ірку́цкія (неадуш.) ірку́цкіх (адуш.) |
| Т. |
ірку́цкім |
ірку́цкай ірку́цкаю |
ірку́цкім |
ірку́цкімі |
| М. |
ірку́цкім |
ірку́цкай |
ірку́цкім |
ірку́цкіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ДАНУКА́ЛАЎ Аляксей Фёдаравіч
(29.2.1916, с. Новарасляеўка Саратаўскай вобл., Расія — 27.4.1944),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Віцебскай і Смаленскай абл. у Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Балашоўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі (1936), Іркуцкае ваен. вучылішча (1941). У Вял. Айч. вайну ўдзельнік абароны Лепеля, Оршы, Смаленска. Трапіўшы ў акружэнне, у жн. 1941 арганізаваў партыз. атрад «Радзіма», які ў крас. 1942 рэарганізаваны ў брыгаду «Аляксей», камандзірам якой быў Д. (пазней партыз. брыгада яго імя). Падпалкоўнік Д. загінуў у баі ў час выхаду з блакады. У Лепелі на яго магіле помнік, у в. Кавалі Лёзненскага р-на мемар. музей Д., устаноўлены яго бюст.
т. 6, с. 48
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)