ЯЎСЕ́ЕНКА Уладзімір Раманавіч (22.11.1922, в. Рынкоўка Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 31.10.1978),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Іркуцкае авіятэхн. (1942) і Кіеўскае танк.-тэхн. (1944) вучылішчы, Томскі ун-т (1951). У Вял.Айч. вайну з лют. 1943 на фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Венгрыі, Румыніі. Механік-вадзіцель ст. сяржант Я. вызначыўся 24.8.1944 у баях за г. Бырлад (Румынія), дзе экіпаж яго танка з засады падбіў 3 гарматы і танк праціўніка; у баі за г. Бузэў удзельнічаў у захопе 3 эшалонаў з баявой тэхнікай, захапіў мост цераз р. Сірэт і ўтрымліваў яго да падыходу гал. сіл. Да 1961 на адм. рабоце.