ІО́ННЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,

тое, што газаразрадныя прылады.

т. 7, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІО́ННЫЯ КРЫШТА́ЛІ,

крышталі з іонным (электрастатычным) характарам сувязі паміж атамамі (гл. Іонная сувязь). Адрозніваюць І.к. з аднаатамных (напр., крышталі галагенідаў шчолачных і шчолачназямельных металаў, утвораныя дадатна зараджанымі іонамі металу і адмоўна зараджанымі іонамі галагену: NaCl, CsCl, GaF2 і інш.) і шмататамных іонаў (напр., нітраты, сульфаты, фасфаты і інш. солі металаў, дзе адмоўныя іоны кіслотных астаткаў складаюцца з некалькіх атамаў). Да І.к. адносяцца таксама сілікаты, у якіх крэмнійкіслародныя радыкалы SiO4 утвараюць ланцугі, слаі ці трохмерны каркас; унутры радыкалаў атамы звязаны кавалентнай сувяззю. І.к., як правіла, дыэлектрыкі, празрыстыя ў бачнай і інфрачырвонай частках спектра; маюць высокія т-ры плаўлення.

т. 7, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

іо́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. іо́нны іо́нная іо́ннае іо́нныя
Р. іо́ннага іо́ннай
іо́ннае
іо́ннага іо́нных
Д. іо́ннаму іо́ннай іо́ннаму іо́нным
В. іо́нны (неадуш.)
іо́ннага (адуш.)
іо́нную іо́ннае іо́нныя (неадуш.)
іо́нных (адуш.)
Т. іо́нным іо́ннай
іо́ннаю
іо́нным іо́ннымі
М. іо́нным іо́ннай іо́нным іо́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іонаў. Іонная рэакцыя. Іонныя токі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ге́тарна-іо́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ге́тарна-іо́нны ге́тарна-іо́нная ге́тарна-іо́ннае ге́тарна-іо́нныя
Р. ге́тарна-іо́ннага ге́тарна-іо́ннай
ге́тарна-іо́ннае
ге́тарна-іо́ннага ге́тарна-іо́нных
Д. ге́тарна-іо́ннаму ге́тарна-іо́ннай ге́тарна-іо́ннаму ге́тарна-іо́нным
В. ге́тарна-іо́нны (неадуш.)
ге́тарна-іо́ннага (адуш.)
ге́тарна-іо́нную ге́тарна-іо́ннае ге́тарна-іо́нныя (неадуш.)
ге́тарна-іо́нных (адуш.)
Т. ге́тарна-іо́нным ге́тарна-іо́ннай
ге́тарна-іо́ннаю
ге́тарна-іо́нным ге́тарна-іо́ннымі
М. ге́тарна-іо́нным ге́тарна-іо́ннай ге́тарна-іо́нным ге́тарна-іо́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асінхро́нна-іо́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асінхро́нна-іо́нны асінхро́нна-іо́нная асінхро́нна-іо́ннае асінхро́нна-іо́нныя
Р. асінхро́нна-іо́ннага асінхро́нна-іо́ннай
асінхро́нна-іо́ннае
асінхро́нна-іо́ннага асінхро́нна-іо́нных
Д. асінхро́нна-іо́ннаму асінхро́нна-іо́ннай асінхро́нна-іо́ннаму асінхро́нна-іо́нным
В. асінхро́нна-іо́нны (неадуш.)
асінхро́нна-іо́ннага (адуш.)
асінхро́нна-іо́нную асінхро́нна-іо́ннае асінхро́нна-іо́нныя (неадуш.)
асінхро́нна-іо́нных (адуш.)
Т. асінхро́нна-іо́нным асінхро́нна-іо́ннай
асінхро́нна-іо́ннаю
асінхро́нна-іо́нным асінхро́нна-іо́ннымі
М. асінхро́нна-іо́нным асінхро́нна-іо́ннай асінхро́нна-іо́нным асінхро́нна-іо́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

электро́нна-іо́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. электро́нна-іо́нны электро́нна-іо́нная электро́нна-іо́ннае электро́нна-іо́нныя
Р. электро́нна-іо́ннага электро́нна-іо́ннай
электро́нна-іо́ннае
электро́нна-іо́ннага электро́нна-іо́нных
Д. электро́нна-іо́ннаму электро́нна-іо́ннай электро́нна-іо́ннаму электро́нна-іо́нным
В. электро́нна-іо́нны (неадуш.)
электро́нна-іо́ннага (адуш.)
электро́нна-іо́нную электро́нна-іо́ннае электро́нна-іо́нныя (неадуш.)
электро́нна-іо́нных (адуш.)
Т. электро́нна-іо́нным электро́нна-іо́ннай
электро́нна-іо́ннаю
электро́нна-іо́нным электро́нна-іо́ннымі
М. электро́нна-іо́нным электро́нна-іо́ннай электро́нна-іо́нным электро́нна-іо́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДЫЁД,

прылада з аднабаковай праводнасцю эл. току. Бываюць электравакуумныя, іонныя і паўправадніковыя. Выкарыстоўваецца ў радыёэлектроніцы, энергетыцы для пераўтварэння (выпрамлення) пераменнага току ў пастаянны, для пераўтварэння ваганняў або частот, пераключэння эл. ланцугоў і інш.

Электравакуумныя і іонныя Д. маюць катод (крыніцу электронаў) і анод (прыёмнік электронаў). Пры дадатным напружанні на анодзе паміж электродамі праходзіць эл. ток, пры адмоўным — току няма. Асн. разнавіднасці сілавых Д.: кенатрон і газатрон. Работа паўправадніковых дыёдаў засн. на нелінейных уласцівасцях электронна-дзірачнага пераходу або кантакту метал—паўправаднік. Гл. таксама Гана дыёд, Шоткі дыёд.

т. 6, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРБІ́ДЫ (ад карба... + грэч. eidos від, выгляд),

злучэнні вугляроду з металамі, а таксама крэмніем і борам.

Паводле тыпу хім. сувязі падзяляюць на іонныя (К. шчолачных і шчолачназямельных металаў, рэдказямельных элементаў, актыноідаў і алюмінію), кавалентныя (К. бору і крэмнію карбід) і металападобныя (К. пераходных металаў IV—VII груп перыяд. сістэмы элементаў, а таксама жалеза, кобальту, нікелю). Пры пакаёвай т-ры крохкія цвёрдыя рэчывы. Іонныя К. раскладаюцца вадой з вылучэннем метану, ацэтылену ці сумесі вуглевадародаў (гл. Кальцыю карбід). Кавалентныя і металападобныя К. тугаплаўкія, гарачаўстойлівыя, хімічна інертныя, маюць высокую цвёрдасць, найб. — у К. бору (гл. Бору злучэнні), крэмнію і берылію. Атрымліваюць узаемадзеяннем элементаў ці аксідаў металаў з вугляродам у вакууме або інертным асяроддзі пры высокіх т-рах; металатэрмічным спосабам — аднаўленнем аксідаў металаў магніем, кальцыем ці алюмініем у прысутнасці вугляроду. Выкарыстоўваюць для атрымання цвёрдых сплаваў (К. вальфраму WC, тытану TiC, танталу TaC і інш.), гарачаўстойлівых і гарачатрывалых кампазіцыйных матэрыялаў, як аднаўляльнікі і каталізатары ў хім. працэсах. Гл. таксама Жалезавугляродзістыя сплавы.

т. 8, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІТРЫ́ДЫ,

хімічныя злучэнні азоту з больш электрададатнымі элементамі, пераважна з металамі; адносяцца да металідаў.

Большасць Н. цвёрдыя крышт. рэчывы. Паводле тыпу хім. сувязі Н. падзяляюць на іонныя, кавалентныя і металападобныя (з пераважна метал. сувяззю). Іонныя (Н. шчолачных і шчолачназямельных металаў) маюць саставы. што адпавядаюць звычайным валентным суадносінам (напр.. Н. літыю Li3N, магнію Mg2N3), раскладаюцца вадой з вылучэннем аміяку. Да кавалентных адносяцца Н. бору (гл. Бору злучэнні), крэмнію Si3N4, а таксама алюмінію (гл. Алюмінію злучэнні), індыю і галію; хімічна вельмі ўстойлівыя, дыэлектрыкі ці паўправаднікі з шырокай забароненай зонай. Металападобныя — Н. пераходных металаў (тытану TiN, цырконію ZrN, малібдэну Mo2N і інш.), маюць высокія т-ры плаўлення (каля 3000 °C) і цвёрдасць, хімічна вельмі ўстойлівыя, добрыя праваднікі. Утвараюцца пры азатаванні. Атрымліваюць Н. з элементаў пры высокіх т-рах у атмасферы азоту ці аміяку, а таксама аднаўленнем аксідаў або галагенідаў металаў у прысутнасці азоту. Выкарыстоўваюць як вогнетрывалыя і абразіўныя матэрыялы, кампаненты гарачатрывалых і гарачаўстойлівых кампазіцыйных матэрыялаў (у т. л. керметаў), металападобныя — як кампаненты цвёрдых сплаваў.

т. 11, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)