Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
нейро́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Нервовая клетка, здольная выпрацоўваць нервовыя імпульсы і перадаваць іх іншым клеткам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пульса́тар, ‑а, м.
Спец.
1. Прыбор, які стварае раўнамерныя імпульсы электрычнага току.
2. Прыбор, машына, якія працуюць з раўнамернымі штуршкамі і перапынкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэцэ́птары, -аў, адз. рэцэ́птар, -а, м. (спец.).
У арганізме жывёл і чалавека: спецыяльныя адчувальныя ўтварэнні, якія ўспрымаюць раздражненні з навакольнага і ўнутранага асяроддзя і ператвараюць іх у нервовыя імпульсы, што перадаюцца ў цэнтральную нервовую сістэму.
|| прым.рэцэпто́рныірэцэ́птарны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
СТРАБІ́РАВАННЕ (англ. strobing ад strobe пасылаць выбіральныя імпульсы, ад грэч. strobos кружэнне, бязладны рух),
метад вылучэння з паслядоўнасці імпульсаў толькі тых, якія адрозніваюцца пэўнымі прыкметамі (амплітудай, працягласцю, становішчам на часавай восі і інш.). Ажыццяўляецца падачай на схемы супадзенняў (гл.Супадзенняў метад) строб-імпульсаў, якія прапускаюць у наступныя эл. ланцугі імпульсы з выбранай прыкметай. Выкарыстоўваецца ў радыёлакацыі, імпульснай радыёсувязі, выліч. тэхніцы, тэлебачанні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙРО́Н (ад грэч. neuron нерв, жыла), нервовая клетка, нейрацыт,
асноўная структурная і функцыян. адзінка нерв. сістэмы, якая валодае спецыфічнымі праяўленнямі ўзбуджальнасці. Здольны ўспрымаць сігналы, перапрацоўваць іх у нерв.імпульсы і праводзіць да нерв. канцоў, што маюць кантакт з інш. Н. або эфекторнымі органамі (мышцы, залозы). Утвараюцца ў эмбрыягенезе з нейрабласта на стадыі нерв. трубкі. Гал. структурная асаблівасць — наяўнасць адросткаў (аксонаў і дэндрытаў), якія адыходзяць ад цела клеткі. Успрымальная ч. Н. — разгалінаваныя дэндрыты. Сумацыя мясц. працэсаў узбуджэння і тармажэння выклікае нерв.імпульсы. Яны распаўсюджваюцца ад цела клеткі па аксоне да нерв. канцоў, што выслабаняюць медыятар, які прыводзіць да актывацыі мембран нерв. клетак, што ўспрымаюць імпульсы. Адрозніваюцца Н. формаю цела (пірамідныя, многавугольныя, круглыя, авальныя), памерам (5—150 мкм) і колькасцю адросткаў. Паводле функцый бываюць Н. чуллівыя (сенсорныя), якія ўспрымаюць сігналы з вонкавага ці ўнутр. асяроддзя, асацыятыўныя — звязваюць Н. паміж сабой і рухальныя, што перадаюць нерв.імпульсы ад Н. да выканаўчых органаў. Паслядоўнае сінаптычнае аб’яднанне чуллівых, асацыятыўных і рухальных Н. утварае рэфлекторную дугу. Паводле характару ўздзеяння Н. на клеткі, з якімі яны маюць кантакт пры дапамозе сінапсаў, адрозніваюць узбуджальныя і тармазныя Н., паводле тыпу выдзеленага медыятара — норадрэнэргічныя, пептыдэргічныя, халінэргічныя і інш. Нейрасакраторныя Н. выпрацоўваюць і выдзяляюць нейрагармоны. Для Н. характэрны высокі ўзровень абмену рэчываў, асабліва сінтэзу бялкоў і РНК. У філагенезе колькасць Н. павялічваецца і дасягае ў чалавека некалькіх мільярдаў. У большасці жывёл дыферэнцыраваныя Н. не дзеляцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэцэ́птар, ‑а, м.
Канцавыя ўтварэнні адчувальных нервовых валокнаў (у арганізмах жывёл і чалавека), якія ўспрымаюць раздражненні з навакольнага і ўнутранага асяроддзя і ператвараюць іх у нервовыя імпульсы.
[Ад лац. recipio — успрымаю.]
рэцэпта́р, ‑а, м.
Работнік аптэкі, які прымае заказ на прыгатаванне лякарства па рэцэпту ўрача; фармацэўт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФАНТАСТРО́Н,
аднакаскадны генератар рэлаксацыйных ваганняў. Стварае імпульсыэл. напружання, якія мяняюцца па лінейным законе (лінейна нарастаюць ці лінейна спадаюць). Выкарыстоўваецца ў радыётэхніцы, аўтаматыцы і тэлемеханіцы для дакладнай затрымкі імпульсаў у часе, вызначэння часавага інтэрвалу паміж імпульсамі і інш.