Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАБІ́РАВАННЕ (англ. strobing ад strobe пасылаць выбіральныя імпульсы, ад грэч. strobos кружэнне, бязладны рух),
метад вылучэння з паслядоўнасці імпульсаў толькі тых, якія адрозніваюцца пэўнымі прыкметамі (амплітудай, працягласцю, становішчам на часавай восі і інш.). Ажыццяўляецца падачай на схемы супадзенняў (гл.Супадзенняў метад) строб-імпульсаў, якія прапускаюць у наступныя эл. ланцугі імпульсы з выбранай прыкметай. Выкарыстоўваецца ў радыёлакацыі, імпульснай радыёсувязі, выліч. тэхніцы, тэлебачанні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙРО́Н (ад грэч. neuron нерв, жыла), нервовая клетка, нейрацыт,
асноўная структурная і функцыян. адзінка нерв. сістэмы, якая валодае спецыфічнымі праяўленнямі ўзбуджальнасці. Здольны ўспрымаць сігналы, перапрацоўваць іх у нерв.імпульсы і праводзіць да нерв. канцоў, што маюць кантакт з інш. Н. або эфекторнымі органамі (мышцы, залозы). Утвараюцца ў эмбрыягенезе з нейрабласта на стадыі нерв. трубкі. Гал. структурная асаблівасць — наяўнасць адросткаў (аксонаў і дэндрытаў), якія адыходзяць ад цела клеткі. Успрымальная ч. Н. — разгалінаваныя дэндрыты. Сумацыя мясц. працэсаў узбуджэння і тармажэння выклікае нерв.імпульсы. Яны распаўсюджваюцца ад цела клеткі па аксоне да нерв. канцоў, што выслабаняюць медыятар, які прыводзіць да актывацыі мембран нерв. клетак, што ўспрымаюць імпульсы. Адрозніваюцца Н. формаю цела (пірамідныя, многавугольныя, круглыя, авальныя), памерам (5—150 мкм) і колькасцю адросткаў. Паводле функцый бываюць Н. чуллівыя (сенсорныя), якія ўспрымаюць сігналы з вонкавага ці ўнутр. асяроддзя, асацыятыўныя — звязваюць Н. паміж сабой і рухальныя, што перадаюць нерв.імпульсы ад Н. да выканаўчых органаў. Паслядоўнае сінаптычнае аб’яднанне чуллівых, асацыятыўных і рухальных Н. утварае рэфлекторную дугу. Паводле характару ўздзеяння Н. на клеткі, з якімі яны маюць кантакт пры дапамозе сінапсаў, адрозніваюць узбуджальныя і тармазныя Н., паводле тыпу выдзеленага медыятара — норадрэнэргічныя, пептыдэргічныя, халінэргічныя і інш. Нейрасакраторныя Н. выпрацоўваюць і выдзяляюць нейрагармоны. Для Н. характэрны высокі ўзровень абмену рэчываў, асабліва сінтэзу бялкоў і РНК. У філагенезе колькасць Н. павялічваецца і дасягае ў чалавека некалькіх мільярдаў. У большасці жывёл дыферэнцыраваныя Н. не дзеляцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНТАСТРО́Н,
аднакаскадны генератар рэлаксацыйных ваганняў. Стварае імпульсыэл. напружання, якія мяняюцца па лінейным законе (лінейна нарастаюць ці лінейна спадаюць). Выкарыстоўваецца ў радыётэхніцы, аўтаматыцы і тэлемеханіцы для дакладнай затрымкі імпульсаў у часе, вызначэння часавага інтэрвалу паміж імпульсамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАРЭЦЭ́ПТАРЫ (ад бара... + рэцэптары),
адчувальныя нерв. канцы ў сценках крывяносных сасудаў, якія ўспрымаюць змены крывянога ціску і рэфлекторна рэгулююць яго ўзровень. Пры павышэнні крывянога ціску барарэцэптары пасылаюць у ц. н. с.імпульсы, якія прыгнечваюць тонус сасудзістага цэнтра, узбуджаюць вегетатыўную нерв. сістэму, што вядзе да паніжэння ціску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОПРЫЯРЭЦЭ́ПТАРЫ, прапрыяцэптары (ад лац. proprius уласны, асаблівы + рэцэптары),
спецыялізаваныя чуллівыя нервовыя канцы (механарэцэптары) апорна-рухальнага апарату пазваночных жывёл і чалавека. Самы пашыраны від — свабодныя нерв. канцы, а найб. спецыялізаваныя структуры — мышачныя верацёны (у шкілетных мышцах) і органы Гольджы (у сухажыллях). Узбуджэнне ў П. узнікае пры нацяжэнні мышачных валокнаў, сухажылляў, фасцый, пры скарачэнні або пасіўным расцяжэнні мышцы. Імпульсы, што паступаюць у ц. н. с. ад мышачных валокнаў, аблягчаюць узнікненне актыўнасці ў рухальных нейронах сваёй мышцы і тармозяць скарачэнні мышцы-антаганіста. Імпульсы, што прыходзяць ад органаў Гольджы, маюць процілеглы эфект. У мозг ад П. паступае інфармацыя аб становішчы часткі цела ў прасторы, стане мышцаў, ступені іх напружання. Невял. здольнасць П. да адаптацыі дазваляе ц. н. с. бесперапынна атрымліваць сігналы аб стане шкілетнай мускулатуры і ажыццяўляць бесперапынную складана-каардынаваную рухальную дзейнасць арганізма. Актыўнасць П. ляжыць у аснове мышачнага пачуцця. Часам да П. адносяць рэцэптары вестыбулярнага апарату, сэрца і крывяносных сасудаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНХРАГЕНЕРА́ТАР,
электронная прылада (генератар), якая выпрацоўвае імпульсы зададзенай формы і з пэўнымі часавымі зрухамі паміж імі. Выкарыстоўваецца ў тэлевізійнай апаратуры (на тэлецэнтрах) для фарміравання сінхранізавальных (радковых і кадравых) і тушыльных (для выключэння электроннага праменя на час адваротнага ходу разгорткі) імпульсаў кіравання работай прылад разгорткі відарысаў, а таксама ў апаратуры многаканальнай сувязі з часавым раздзяленнем каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМПЛІТУ́ДНЫ ДЫСКРЫМІНА́ТАР,
прыстасаванне для вылучэння (селекцыі) эл. сігналаў, амплітуда якіх перавышае вызначанае (парогавае) значэнне. Схема амплітуднага дыскрымінатара будуецца на электронных прыладах, якія маюць рэзка нелінейную амплітудную характарыстыку (напр., дыёды). Спускавыя схемы амплітуднага дыскрымінатара дазваляюць атрымліваць на выхадзе імпульсы, форма і амплітуда якіх не залежаць ад формы першаснага сігналу. Выкарыстоўваецца ў імпульсных сістэмах тэлекіравання і тэлевымярэння пры вылучэнні карыснага сігналу з шумоў; уваходзіць у склад амплітуднага аналізатара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСМІ́ТЭР (англ. transmitter ад лац. transmitto перасылаю, перадаю),
перадавальнае тэлегр. прыстасаванне, у якім кодавыя камбінацыі знакаў тэксту тэлеграм, запісаныя ў выглядзе камбінацый адтулін на перфарыраванай перфараванай* стужцы, пераўтвараюцца ў імпульсыэл. току, што паступаюць у лінію сувязі. Выконваецца як дадатковы блок тэлеграфнага апарата ці як самастойны перадатчык. Таксама Т. наз. перадатчык у сістэмах тэлекіравання і тэлесігналізацыі на чыгунцы, які перадае кадзіраваныя эл. сігналы ў рэйкавы ланцуг.