ІМАНЕ́НТНАЯ ФІЛАСО́ФІЯ,

плынь у ням. філасофіі канца 19 — пач. 20 ст., якая атаясамлівала быццё, пазнавальную рэальнасць са зместам свядомасці і адмаўляла існаванне незалежнай ад свядомасці рэчаіснасці. Найб. вядомыя яе прадстаўнікі В.​Шупе (заснавальнік), Р.​Шуберт-Зольдэрн, А.​Леклер, М.​Каўфман і інш. Гал. свае ідэі Шупе выклаў у кн. «Тэарэтыка-пазнавальная логіка» (1878). І.ф. грунтавалася на крытычна пераасэнсаванай у суб’ектыўна-ідэалістычнага духу філасофіі І.​Канта і спецыялізавалася ў галіне гнасеалогіі. Прадстаўнікі І.ф. лічылі, што рэчаіснасць, мысленны аб’ект непасрэдна дадзены пазнавальнаму суб’екту, іманентны яго свядомасці (адсюль і назва І.ф.). Асн. яе тэзісы: існуе толькі тое, што мысліцца, аб’ект непарыўна звязаны з суб’ектам, існуе родавая (усеагульная) свядомасць, якая выступае ў якасці гаранта і крытэрыя аб’ектыўнасці. Асобныя ідэі І.ф. знайшлі адлюстраванне ў эмпірыякрытыцызме, фенаменалогіі і інш. філас. плынях.

Т.​І.​Адула.

т. 7, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

імане́нтны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. імане́нтны імане́нтная імане́нтнае імане́нтныя
Р. імане́нтнага імане́нтнай
імане́нтнае
імане́нтнага імане́нтных
Д. імане́нтнаму імане́нтнай імане́нтнаму імане́нтным
В. імане́нтны (неадуш.)
імане́нтнага (адуш.)
імане́нтную імане́нтнае імане́нтныя (неадуш.)
імане́нтных (адуш.)
Т. імане́нтным імане́нтнай
імане́нтнаю
імане́нтным імане́нтнымі
М. імане́нтным імане́нтнай імане́нтным імане́нтных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ІМАНЕ́НТНАЕ [ад лац. immanens (immanentis) уласцівы чаму-н.],

нешта ўнутранае, уласцівае дадзенаму прадмету, з’яве, працэсу. Напр., аб’ектыўныя законы і заканамернасці іманентныя, г. зн. арганічна ўласцівыя свету, матэрыі. Тэрмін «І.» ўзнік у схаластычнай філасофіі і абазначаў прычыны і дзеянні, што мелі месца ў саміх аб’ектах. Паводле І.​Канта, паняцце «І.» арганічна звязана з гнасеалогіяй, выконвае метадалагічную функцыю ў працэсе выяўлення межаў пазнавальных здольнасцей суб’екта. Процілеглае І. — трансцэндэнтнае. Іманентнай называюць таксама філас. крытыку, якая разглядае тое ці інш. вучэнне з пункту погляду паслядоўнага правядзення яго ўласных прадпасылак. Гл. таксама Іманентная філасофія.

Т.​І.​Адула.

т. 7, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)