ІЛЮ́ЗІІ (ад лац. illusio падман, памылковы погляд),

скажонае ўспрыманне рэчаіснасці, падман успрымання. 1) І. ўспрымання абумоўлены псіхал. фактарамі, оптыкай вока, дзеяннем асаблівых умоў назірання і інш.; уласцівыя ўсім людзям. Найб. шматлікія зрокавыя І. (падманы зроку), якія ўзнікаюць пры адлюстраванні некат. прасторавых уласцівасцей прадметаў (даўжыні адрэзкаў, велічыні прадметаў і вуглоў, адлегласцей паміж прадметамі, формы) і руху. Зрокавыя І. шырока выкарыстоўваюцца ў жывапісе і архітэктуры.

2) І., абумоўленыя асаблівым станам псіхікі (напр., страхам, стомленасцю, трывожна-прыгнечаным настроем); часцей сустракаюцца ў людзей з вострымі і хранічнымі псіхічнымі расстройствамі; наяўнасць аб’екта, які ўспрымаецца памылкова, адрознівае І. ад галюцынацый.

3) Надзеі на што-небудзь, пазбаўленыя рэальных падстаў; мары.

т. 7, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ілю́зія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ілю́зія ілю́зіі
Р. ілю́зіі ілю́зій
Д. ілю́зіі ілю́зіям
В. ілю́зію ілю́зіі
Т. ілю́зіяй
ілю́зіяю
ілю́зіямі
М. ілю́зіі ілю́зіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трансфарма́тар², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Акцёр, які іграе некалькі роляў папераменна, хутка мяняючы касцюмы, грым і пад.

2. Фокуснік, які стварае аптычныя ілюзіі ператварэння адных прадметаў у другія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дробнаўла́сніцкі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з дробнымі ўласнікамі, з дробнай уласнасцю, уласцівы ім. Дробнаўласніцкія тэндэнцыі. Дробнаўласніцкія ілюзіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надкла́савы, ‑ая, ‑ае.

Які стаіць вышэй класавых інтарэсаў, класавых груповак. Кажучы словамі Леніна, для светапогляду.. паэта [Ф. Багушэвіча] уласцівы «ілюзіі» надкласавага буржуазнага дэмакратызму». Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патэрналі́зм

(ад лац. paternus = бацькоўскі)

паказная дабрачыннасць з мэтай стварэння ілюзіі клопату аб інтарэсах працоўных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ілюзі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ілюзіі.

•••

Ілюзійнае мастацтва — эстрадна-цыркавы жанр, які заключаецца ў паказе нумароў, заснаваных на падмане зроку або на ўменні артыста своечасова адцягнуць ад чаго‑н. увагу гледачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ілю́зія, ‑і, ж.

Скажонае ўяўленне, уражанне, заснаванае на падмане пачуццяў; прыняцце ўяўнага за сапраўднае. Аптычная ілюзія. □ Ілюзія руху была настолькі вялікая, што ад хуткасці зацінала дыханне. Мележ. У сляпым жа палёце не відаць лініі далягляду, зрок не правярае самаадчування, і лётчыку часамі здаецца, што самалёт ідзе з наборам вышыні або хіліцца набок. Гэта ілюзіі. Алешка. // Уражанне, бачнасць чаго‑н. Наяўнасць у пакоі некалькіх люстраў — вялікае трумо, люстра ў шафе і вялікі трэльяж каля ложка на начным століку, а таксама мноства крыштальных рэчаў — стваралі ў пакоі ілюзію празрыстасці. Рамановіч. Ілюзія мацярынства была такой моцнай, што часам і сама яна [Таццяна] цвёрда верыла, што Віця — яе сын. Шамякін. // Памылковае ўяўленне аб чым‑н.; надзея на што‑н., пазбаўленая рэальных падстаў. Народніцкія ілюзіі. Цешыць сябе ілюзіямі. Паддавацца ілюзіям. □ Так былі развеяны марныя ілюзіі добрага і дастойнага чалавека, нібыта ён пісьменнік. Лужанін.

[Фр. illusion — зманлівае ўяўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

disillusion

[,dɪsɪˈlu:ʒən]

1.

n.

стра́та ілю́зіяў, расчарава́ньне

a painful disillusionment — балю́чае расчарава́ньне

2.

v.t.

разьве́йваць ілю́зіі; расчаро́ўваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ОП-АРТ (англ. op art скарочанае ад optikal art аптычнае мастацтва),

кірунак абстрактнага мастацтва. Узнік у канцы 1940-х г. у Парыжы ў творчасці групы мастакоў на чале з В.​Вазарэлі (сапр. Ванархей) на аснове геам. абстракцыянізму. Блізкі да кінетычнага мастацтва, у адрозненне ад якога стылістычна не выходзіць за межы жывапіснага твора. З 1960-х г. пашырыўся ў зах.-еўрап. і амер. жывапісе, дызайне і рэкламе. У творах О.-а. выкарыстоўваюць аптычныя ілюзіі, заснаваныя на асаблівасцях зрокавага ўспрыняцця, што стварае фіктыўны вобраз, які існуе толькі ў свядомасці гледача (эфекты прасторавага перамяшчэння, зліцця ці бязважкасці форм, ілюзіі руху, паслядоўнай змены вобразаў і няўстойлівай формы і інш.). Гэта дасягаецца ўвядзеннем рэзкіх колеравых і танальных кантрастаў, рытмічных чаргаванняў, перасячэннем спіралепадобных і кратавых канфігурацый, закручаных ліній і інш. Часта выкарыстоўваюцца матэрыялы, якія не ўласцівы жывапісу (метал, шкло, пластык і інш.), але маюць паверхню, што адбівае святло, а таксама ўстаноўкі зменлівага асвятлення, дынамічныя канструкцыі і інш. Сярод прадстаўнікоў: Р.​Анушкевіч, К.​Крус-Дыес, Л.​Пунс, Б.​Райлі, Р.​Сота і інш.

С.​У.​Пешын.

Да арт. Оп-арт. В.​Вазарэлі. ГІКСЭХ. 1955—62.

т. 11, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)