Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ільсні́ццанесов. лосни́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ільсні́цца glänzen vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ільсні́ццаільсні́цца, ‑ніцца; незак.
Блішчаць, адсвечваць (пра гладкую паверхню). Паравозік быў зроблены з бярозы-чачоткі, ільсніўся, як шкло.Пестрак.Дарога гладкая, слізкая, бліскучая. Ільсніцца сліпучы белы снег.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ільсні́цца, льсні́цца ’блішчаць, адсвечваць (пра гладкую паверхню)’ (ТСБМ). Рус.лосни́ться, укр.лисні́ти, лисни́тися, дыял.ли́ска́ти, польск.łyskać, ст.-чэш.lščieti se, чэш.lesknouti se, славац.lesknúť sa, славен.lesketati se, серб.-харв.ле̏скати се, балг.лъщя́, макед.дыял.лашти. Ст.-слав.льщати сѫ, ст.-рус.льщатися, ст.-бел.ильснутися (Скарына). З прасл.*lьsknǫti (sę), суадноснага з *lьskěti (sę), і‑ пратэтычнае. Прасл.*lьsk‑ < *lъsk‑ (відаць, у выніку кантамінацыі з blьsk‑) звязваецца з іншымі абазначэннямі святла, якія ўзыходзяць да і.-е.*leuk‑/*louk‑; параўн. луч, луна. Праабражэнскі, 1, 470; Фасмер, 2, 521; Махэк₂, 327.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ма́сліцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ліцца; незак.
Блішчаць, ільсніцца (пра вочы, твар).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
льсні́цца,
гл.ільсніцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лосни́тьсянесов. блішча́ць, ільсні́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)