ізю́м

(тур. üzüm)

тое, што і разынкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Разы́нкі, разі́нкіізюм’ (бяроз., лід., Сл. ПЗБ; Нас., Гарэц., Шн. 3, Касп., Др.-Падб., Шпіл.), ’ягады на кусце’ (Сл. ПЗБ), розі́нкіізюм’ (ТС), рызы́нкі ’разынкі’ (Сцяшк.). Запазычана старабеларускай мовай (фіксуецца з 1498 г.) са ст.-польскай, параўн. ст.-бел. розынки, родзынки, розинки, польск. rozynki, rodzynki < ням. Rosinen (Булыка, Лекс. запазыч., 150); мяркуецца пасрэдніцтва яўрэйскай мовы, параўн. ідыш Rosinkes ’тс’ (Галай, Бел. мова ў другой палове XX ст., Мн., 1998, 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАСІЛЬКО́ЎСКІ (Сяргей Іванавіч) (19.10.1854, г. Ізюм, Украіна — 7.10.1917),

украінскі жывапісец. У 1876—85 вучыўся ў Пецярбургскай АМ у М.Клота і У.Арлоўскага. Аўтар лірыка-эпічных пейзажаў, адметных мяккімі колеравымі спалучэннямі, жанравых і гіст. карцін («Раніца. Статак у стэпе», 1884, «Казацкі луг», 1893, «Казак і дзяўчына», 1894), манум. пано, альбомаў «З украінскай даўніны» (1900) і «Матывы ўкраінскага арнаменту» (1912, абодва разам з М.Самокішам).

Літ.:

Безхутрий М.М. Сергій Васильківський: Біогр. повість. Київ, 1979.

т. 4, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАНДАРЫ́ХІНСКАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура эпохі бронзы (канец 12 — канец 8 ст. да нашай эры) на ПнУ Украіны (бас. рэк Северскі Данец, Ворскла, Сула, Псёл, Сейм). Назва ад паселішча ва ўрочышчы Бандарыха, непадалёку ад г. Ізюм Харкаўскай вобласці. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на адкрытых і ўмацаваных паселішчах у зямлянках і наземных жытлах. Пахавальны абрад — найчасцей трупаспаленне з наступным пахаваннем рэшткаў у грунтавых ямах. Кераміка арнаментаваная верт. расчосамі, гарыз. радамі ямак рознай формы. Прылады вырабляліся з каменю (свідраваныя сякеры, зерняцёркі), косці (праколкі, прасліцы) і бронзы (кельты, нажы, кінжалы). На думку большасці даследчыкаў, плямёны, якія пакінулі Бандарыхінскую культуру, былі фіна-угорскія.

т. 2, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯДБА́ЙЛА (Анатоль Канстанцінавіч) (н. 28.1.1923, г. Ізюм Харкаўскай вобл., Украіна),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (крас., чэрв. 1945). Ген.-маёр авіяцыі (1970). Скончыў Варашылаўградскую ваенна-авіяц. школу пілотаў (1943), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял. Айч. вайну з сак. 1943 на Паўд., 4-м Укр. і 3-м Бел. франтах пілот, камандзір звяна, эскадрыллі штурмавога авіяц. палка. Зрабіў 219 баявых вылетаў. Вызначыўся ў баях за вызваленне Крыма, Беларусі (у чэрв.ліп. 1944 наносіў паветр. ўдары па праціўніку каля Оршы, Талачына, у мінскім «катле»), Прыбалтыкі, Усх. Прусіі. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце ў ваенна-навучальных установах ВПС. Аўтар кнігі «У гвардзейскай сям’і» (1975).

А.К.Нядбайла.

т. 11, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІНІ́ГІН (Мікалай Мікалаевіч) (н. 6.9.1957, г. Ізюм Харкаўскай вобл., Украіна),

бел. рэжысёр. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1979). З 1979 працаваў у Дзярж. рус. драм. т-ры, з 1984 рэжысёр Нац. акад. т-ра імя Я.​Купалы. З 1998 у С.-Пецярбургу рэжысёр Вял. акад. драм. т-ра імя Г.​А.​Таўстаногава. Прыхільнік дынамічнай, шматфарбнай рэжысуры, майстар яркага тэатр.-сінт. відовішча. Сярод пастановак на Беларусі: «Жанчына з мора» Г.​Ібсена (1984), «Гаральд і Мод» К.​Хігінса і Ж.​К.​Кар’ера (1986), «Дракон» Я.​Шварца і «Эмігранты» С.​Мрожака (1989), «Тутэйшыя» Я.​Купалы (1990, Дзярж. прэмія Беларусі 1993), «Дзіця з Віфлеема» (1992 у Т-ры-студыі кінаакцёра), оперы «Візіт дамы» С.​Картэса (1995), «Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага (2001; абедзве у Нац. акад. т-ры оперы), «Art» Я.​Рэза (1998, у Малым т-ры ў Мінску). Паставіў таксама «Капрызы Марыяны» А.​Мюсэ (1997), «Хлусня на доўгіх нагах» Э. дэ Філіпа (2000) у т-ры імя Таўстаногава.

т. 12, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)