іерагліфі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. іерагліфі́чны іерагліфі́чная іерагліфі́чнае іерагліфі́чныя
Р. іерагліфі́чнага іерагліфі́чнай
іерагліфі́чнае
іерагліфі́чнага іерагліфі́чных
Д. іерагліфі́чнаму іерагліфі́чнай іерагліфі́чнаму іерагліфі́чным
В. іерагліфі́чны (неадуш.)
іерагліфі́чнага (адуш.)
іерагліфі́чную іерагліфі́чнае іерагліфі́чныя (неадуш.)
іерагліфі́чных (адуш.)
Т. іерагліфі́чным іерагліфі́чнай
іерагліфі́чнаю
іерагліфі́чным іерагліфі́чнымі
М. іерагліфі́чным іерагліфі́чнай іерагліфі́чным іерагліфі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іерагліфі́чны иероглифи́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іерагліфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іерогліфа, выражаны пры дапамозе іерогліфаў. Іерагліфічнае пісьмо. Іерагліфічны надпіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іерагліфі́чны лінгв. hi¦eroglýphisch;

іерагліфі́чнае пісьмо́ Hi¦eroglýphenschrift f -, Bílderschrift f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

іеро́гліф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Знак у сістэме ідэаграфічнага пісьма.

2. перан., толькі мн. Пра незразумелае пісьмо, неразборлівы почырк.

|| прым. іерагліфі́чны, -ая, -ае.

Іерагліфічнае пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

иероглифи́ческий іерагліфі́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАРА́-ТЭПЕ́,

узгорак каля г. Кадырлі (Турцыя), дзе былі адкрыты руіны горада 9—7 ст. да н. э. У выніку раскопак, якія вяліся з 1947, выяўлены 2 брамы і часткова палац. Брамы ўпрыгожаны каменнымі рэльефамі з выявамі розных сцэн: рытуальных, палявання, марской бітвы, музы́каў і інш. Рэльефы характэрны для навахецкага мастацтва. Знойдзены іерагліфічны надпіс (8 ст. да н. э.) на хецкай і ханаанскай мовах, якія дазваляюць меркаваць, што К.-Т. ўваходзіў у склад дзяржавы данунітаў, якая ў пач. 1-га тыс. да н. э. падначаліла хецкія пасяленні на ПдУ М. Азіі.

т. 8, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗЕ́ЦКІ КА́МЕНЬ,

базальтавая пліта з ідэнтычнымі надпісамі на стараж.-егіпецкай мове, накрэсленымі іерогліфамі і дэматычным пісьмом, і на стараж.грэч. мове. Знойдзены ў 1799 афіцэрам франц. войск у Егіпце Бушарам пры буд-ве форта Сен-Жульен (каля Разеты на зах. рукаве дэльты Ніла). Захоўваецца ў Брытанскім музеі ў Лондане. Тэксты Р.к. высечаны ў 196 да н.э. і ўяўляюць сабой падзячны надпіс егіпецкіх жрацоў Пталамею V Епіфану [204—180 да н.э.]. Іерагліфічны тэкст Р.к. дэшыфраваны ў 1882 1822 Ж.Ф.Шампальёнам, што дало пачатак вывучэнню егіп. іерагліфічнай пісьменнасці.

Літ.:

Шампольон Ж.-Ф. О египетском иероглифическом алфавите: Пер. с фр. Л., 1950.

т. 13, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

hieroglificzny

hieroglificzn|y

іерагліфічны;

pismo ~e — іерагліфічнае пісьмо

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ІЕРО́ГЛІФ (ад грэч. hieros свяшчэнны + glyphē тое, што выразана),

пісьмовы знак у некаторых відах ідэаграфічнага пісьма, які мае выгляд якога-н. аб’екта (чалавека, жывёлы, прадмета). Служыць для абазначэння асобных слоў і паняццяў, часам І. можа быць і фанетычным сімвалам (абазначаць склады і асобныя гукі). І. выкарыстоўваліся ў егіп. пісьме з 4-га тыс. да н.э. Вядома каля 5 тыс. егіп. І., аднак у кожную эпоху ўжывалася каля 700—800 знакаў.

Сярод егіп. І. адрозніваліся аднакансанантныя (абазначалі зычныя гукі егіп. мовы), двух-, трохкансанантныя (для фанет. перадачы марфем), ідэаграмы (для абазначэння цэлых слоў), дэтэрмінатывы (дапаможныя ідэаграфічныя знакі для ўдакладнення значэння слоў).

І. называюць таксама знакі стараж. (2-е тыс. да н.э.) і сучаснага кітайскага пісьма, выяўл. разнавіднасці хецкага пісьма (2—1-е тыс. да н.э.), японскага пісьма і інш.

Літ.:

Шампольон Ж.Ф. О египетском иероглифическом алфавите: Пер. с фр. [М.], 1950;

Дирингер Д. Алфавит: Пер. с англ. М., 1963;

Истрин В.А. Возникновение и развитие письма. 2 изд. М., 1965;

Павленко Н.А. История письма 2 изд. Мн., 1987.

Да арт. Іерогліф. Іерагліфічны надпіс на сцяне грабніцы.

т. 7, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)