ідыёма, -ы, мн. -ы, -ём, ж.

Выраз, сэнс якога не паддаецца даслоўнаму перакладу на іншую мову з-за неадпаведнасці яго значэння значэнням асобных састаўных элементаў, напр.: лынды біць (гультаяваць), даць лататы (уцячы).

|| прым. ідыяматы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ідыё́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ідыё́ма ідыё́мы
Р. ідыё́мы ідыё́м
Д. ідыё́ме ідыё́мам
В. ідыё́му ідыё́мы
Т. ідыё́май
ідыё́маю
ідыё́мамі
М. ідыё́ме ідыё́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ідыёма ж., лингв. идио́ма, идио́м м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ідыёма 5/46; 10/622

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ідыёма, ‑ы, ж.

Выраз, словазлучэнне, уласцівае толькі адной мове, якое не паддаецца даслоўнаму перакладу на другую мову з-за неадпаведнасці яго значэння значэнням састаўных элементаў, напрыклад, лынды біць — гультайнічаць, нічога не рабіць; даць лататы — уцячы.

[Грэч. iniōma — своеасаблівы выраз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІДЫЁМА (ад грэч. idiōma своеасаблівы выраз) у мовазнаўстве, складанае па структуры моўнае адзінства з цэласным семантычным зместам. У вузкім сэнсе — фразеалагічнае зрашчэнне (гл. Фразеалагізм). Састаўныя ідыяматычных адзінстваў наз. кампанентамі, у І. яны страчваюць сваё звычайнае значэнне (напр., «сабаку з’есці» — мець вял. навык, вопыт у чым-н.).

Вылучаюцца марфалагічныя І. — словы, значэнне якіх не абумоўлена сукупнасцю значэнняў іх марфем; лексічныя І. — спалучэнні двух і больш слоў пастаяннага лексіка-грамат. складу, злітнае значэнне якіх не вынікае са зместу асобных кампанентаў; сінтаксічныя І. — простыя або складаныя канструкцыі, агульнае значэнне якіх не вынікае з сумы значэнняў форм і ўласцівых ім сінтакс. адносін. І. — сродак выразнасці і вобразнасці мовы. Вывучае І. ідыяматыка.

І.​Р.​Шкраба.

т. 7, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ідыёма ж. лінгв. Idim n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ідыёма

(гр. idioma = своеасаблівы выраз)

устойлівы моўны выраз, значэнне якога не супадае са значэннямі асобных слоў, што яго складаюць (напр. сабаку з’есці — набыць вопыт).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ідыёма. Запазычана ў XX ст., відаць, праз польск. мову (не перадаецца дзеканне) з грэч. ἰδίομα ’своеасаблівы выраз’. SWO, 296. Форма з ‑а на канцы слова пад рус. уплывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ідыяматы́зм, ‑а, м.

Тое, што і ідыёма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)