бел. іканапісец 17 ст. Прадстаўнік беларускай іканапіснай школы. Нарадзіўся ў в. Галынец Магілёўскага р-на. Аўтар абраза «Нараджэнне Маці Божай» (1649), які вызначаецца жанравай трактоўкай рэлігійна-кананічнага сюжэта.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ке́мнасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць кемнага. Анатоль Яўсеевіч сам паказваў прыклад смеласці, вытрымкі, кемнасці.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́цнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак. і аднакр.
Разм. З шумам паваліцца, кінуцца. Мікалай Яўсеевіч шмыгнуў у суседні пакой і бацнуўся на канапу.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРАЎНШТЭ́ЙН (Аляксандр Яўсеевіч) (26.5.1902, г. Харкаў, Украіна — 1986),
савецкі біяхімік Акад.АНСССР (1964), АМНСССР (1945). Герой Сац. Працы (1972). Скончыў Харкаўскі мед.ін-т (1925). З 1928 у мед.навук. установах Расіі, з 1960 у Ін-це малекулярнай біялогіі АНСССР. Навук. працы па абмене амінакіслот і хіміі ферментаў. Адкрыў рэакцыі пераамінавання і абгрунтаваў іх ролю пры азоцістым абмене. Распрацаваў (разам з М.М.Шамякіным, 1952) агульную тэорыю дзеяння ферментаў, якія маюць вітамін B6. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БЦАЎ (Міхаіл Яўсеевіч) (н. 4.6.1923, г. Барысаў Мінскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1955). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Калінінскім, Сцяпным, Зах., Бранскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел., 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант Р. за час вайны зрабіў 147 баявых вылетаў, збіў 15 самалётаў праціўніка. Ваяваў у складзе эскадрыллі «Мангольскі арат». Да 1975 у Сав. Арміі.