Ясяне́ц

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ясяне́ц
Р. Ясянца́
Д. Ясянцу́
В. Ясяне́ц
Т. Ясянцо́м
М. Ясянцы́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ясяне́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ясяне́ц
Р. ясянцу́
Д. ясянцу́
В. ясяне́ц
Т. ясянцо́м
М. ясянцы́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ясяне́ц, -нцу́ м., бот. ясене́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ясяне́ц, ‑нцу, м.

Травяністая шматгадовая эфіраносная расліна сямейства рутавых з перыстым, як у ясеня, лісцем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ясене́ц бот. ясяне́ц, -нцу́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВО́ЙНЫ-ЯСЯНЕ́ЦКІЯ,

дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, шляхецкі род герба «Гакі». Паходзяць ад віцебскіх баяр Рамейкавічаў. Сын аднаго з іх, Война Богушавіч Рамейка, у сярэдзіне 16 ст. валодаў маёнткам Ясянец на р. Сэрвач у Новагародскім (Навагрудскім) пав. Яго нашчадкі — павятовая шляхта ў Віцебскім, Новагародскім і Мазырскім пав. — карысталіся прозвішчам Войны-Ясянецкія (зрэдку з дадаткам старога прозвішча Рамейка). З іх Ян (Іван) у канцы 16 ст. быў намеснікам віцебскага ваяводы, Фёдар Мацвеевіч у 1634 валодаў маёнткам Ласосіна, Канстанцін у 1633—35 быў пісарам земскім віцебскім, Аляксандр (?—1698) быў войскім віцебскім, кашталянам новагародскім (1684).

В.Л.Насевіч.

т. 4, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)