Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРШО́Ў Георгій Фёдаравіч (4.3.1922, в. Кіпцы Саратаўскай вобл., Расія — 15.4.1997),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. механікі. Д-ртэхн.н. (1974), прафесар. Скончыў Ваенна-інж. акадэмію імя В.У.Куйбышава (1952). З 1953 у Мінскім вышэйшым інж. зенітным ракетным вучылішчы. З 1978 у БПА. Навук. працы па пытаннях трываласці і ўстойлівасці сферычных абалонак, разліку стрыжнёвых прасторавых каркасаў. Даследаваў метады павышэння жывучасці наземных радыёлакацыйных станцый войск ППА пры ўздзеянні ядз. і звычайных сродкаў паражэння. Аўтар навуч. дапаможнікаў па тэарэт. механіцы і спец. ваенна-інж. дысцыплінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРШО́Ў Іван Васілевіч (20.11.1867, хутар Малы Нясветай Растоўскай вобл., Расія — 21.11.1943),
расійскі спявак (драм. тэнар), педагог. Нар.арт.СССР (1938). Д-р мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1883). У 1894 саліст Харкаўскага опернага т-ра, у 1895—1929 у Марыінскім т-ры. У 1915—41 выкладаў у Ленінградскай кансерваторыі (з 1916 праф.). Стварыў завершаныя вак.-сцэн. вобразы, адметныя пластычнай выразнасцю: Грышка Куцярма («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава), Зігфрыд, Тангейзер, Лаэнгрын, Трыстан («Зігфрыд», «Тангейзер», «Лаэнгрын», «Трыстан і Ізольда» Р.Вагнера). Выступаў як канцэртны спявак. Сярод вучняў А.Іваноў, С.Праабражэнская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРШО́Ў Аляксандр Іванавіч (н. 15.12.1930, в. Панкратава Кастрамской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі і тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1977), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1992). Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1953), дзе і працаваў. З 1965 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па абгрунтаванні гідрадынамічных спосабаў інтэнсіфікацыі тэхнал. працэсаў і з’яў пераносу паміж фазамі ў гома- і гетэрагенных асяроддзях; па стварэнні дасканалых апаратаў для абсорбцыі, выпарвання, рэктыфікацыі, сепарацыі і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
К вопросу интенсификации процессов тепло- и массообмена при взаимодействии газо-жидкостных систем (разам з Л.М.Гухманам) // Инженерно-физ. журн. 1966. Т. 10, № 4;
Процессы и аппараты химической технологии. Мн., 1988;
Исследования и технические разработки на кафедре ПиАПХ по совершенствованию химических производств (разам з І.М.Плехавым) // Тр. БГТУ. Сер. 3. Химия и технология неорган, веществ. Мн., 2000. Вып. 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРШО́Ў Пётр Паўлавіч (6.3.1815, в. Бязрукава Ішымскага р-на Цюменскай вобл., Расія — 30.8.1869),
рускі пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1834). З 1836 настаўнік, у 1844—62 дырэктар гімназіі, дырэкцыі вучылішчаў Табольскай губ. Яшчэ студэнтам напісаў вершаваную казку «Канёк-Гарбунок» (1834, поўн. выд. 1856), высока ацэненую А.Пушкіным. Яна вызначаецца жывой нар. мовай, спалучэннем фалькл. сказу і прыёмаў літ. аповеду. Аўтар паэмы «Сузге», драм. сцэны «Фама-каваль» (абедзве 1835), п’ес «Сувораў і станцыйны наглядчык» (1836), «Каваль Базім...» (1858), апавяданняў (цыкл «Восеньскія вечары», 1857), вадэвіляў, лірычных вершаў, пед. работ. Паводле казкі «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні напісаў балет (паст. 1864; у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі 1936, 1949), казку ставіў Бел.дзярж.т-р лялек (1946, 1953, 1960, 1963, 1974). На бел. мову ўрыўкі з казкі пераклаў В.Адважны.