ЯРШО́Ў Георгій Фёдаравіч (4.3.1922, в. Кіпцы Саратаўскай вобл., Расія — 15.4.1997),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. механікі. Д-р тэхн. н. (1974), прафесар. Скончыў Ваенна-інж. акадэмію імя В.У.Куйбышава (1952). З 1953 у Мінскім вышэйшым інж. зенітным ракетным вучылішчы. З 1978 у БПА. Навук. працы па пытаннях трываласці і ўстойлівасці сферычных абалонак, разліку стрыжнёвых прасторавых каркасаў. Даследаваў метады павышэння жывучасці наземных радыёлакацыйных станцый войск ППА пры ўздзеянні ядз. і звычайных сродкаў паражэння. Аўтар навуч. дапаможнікаў па тэарэт. механіцы і спец. ваенна-інж. дысцыплінах.
т. 18, кн. 1, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)