якабі́нскі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. якабі́нскі якабі́нская якабі́нскае якабі́нскія
Р. якабі́нскага якабі́нскай
якабі́нскае
якабі́нскага якабі́нскіх
Д. якабі́нскаму якабі́нскай якабі́нскаму якабі́нскім
В. якабі́нскі (неадуш.)
якабі́нскага (адуш.)
якабі́нскую якабі́нскае якабі́нскія (неадуш.)
якабі́нскіх (адуш.)
Т. якабі́нскім якабі́нскай
якабі́нскаю
якабі́нскім якабі́нскімі
М. якабі́нскім якабі́нскай якабі́нскім якабі́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

якабі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. якабі́нскі якабі́нская якабі́нскае якабі́нскія
Р. якабі́нскага якабі́нскай
якабі́нскае
якабі́нскага якабі́нскіх
Д. якабі́нскаму якабі́нскай якабі́нскаму якабі́нскім
В. якабі́нскі (неадуш.)
якабі́нскага (адуш.)
якабі́нскую якабі́нскае якабі́нскія (неадуш.)
якабі́нскіх (адуш.)
Т. якабі́нскім якабі́нскай
якабі́нскаю
якабі́нскім якабі́нскімі
М. якабі́нскім якабі́нскай якабі́нскім якабі́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

якабі́нскі ист. якоби́нский;

я. клуб — якоби́нский клуб

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

якабі́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Гіст. Які мае адносіны да якабінца (у 1 знач.), якабінства (у 1 знач.). Якабінская дыктатура.

2. Уст. Рэвалюцыйных вальнадумны.

•••

Якабінскі клуб — палітычная арганізацыя перыяду французскай буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

якабі́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. Рэвалюцыянер-дэмакрат, удзельнік Вялікай французскай рэвалюцыі ў 18 ст.

2. Чалавек рэвалюцыйных перакананняў; вальнадумец (уст.).

|| прым. якабі́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Якабінскі клуб 10/629

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Якабінскі клуб

т. 18, кн. 1, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

якоби́нский якабі́нскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЖЫРАНДЫ́СТЫ, брысоцінцы,

палітычная групоўка перыяду Французскай рэвалюцыі 1789—99. Вылучыліся ў 1791—92 як левая меншасць (136 дэп.) Заканад. сходу. Лідэры: шэраг дэпутатаў ад дэпартамента Жыронда (адсюль назва), у т. л. П.​В.​Верньё, Ж.П.Брысо, А.Кандарсэ і інш. Абапіраліся на буйную і ч. сярэдняй гандл.-прамысл. буржуазіі. Выступалі за актыўную знешнюю палітыку і поўную свабоду гандлю, супраць дваранска-раялісцкай контррэвалюцыі. Пасля прыходу да ўлады ў выніку звяржэння манархіі 10.8.1792 перайшлі на кансерватыўныя пазіцыі, складалі правае крыло Канвента, спаборнічалі з мантаньярамі (гл. Гара). Да кастр. 1792 многія Ж. ўваходзілі ў Якабінскі клуб. Страцілі ўладу ў выніку нар. паўстання ў Парыжы 31.5—2.6.1793; у кастр. 1793 частка Ж. пакарана смерцю. Пасля тэрмідарыянскага перавароту 1794 далучыліся да контррэвалюцыянераў.

У.​Я.​Калаткоў.

т. 6, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛЬСКІЯ ЯКАБІ́НЦЫ,

група прыхільнікаў радыкальных грамадска-паліт. рэформ, якія дзейнічалі напярэдадні і ў час паўстання 1794, а таксама ў першыя гады пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795). Уваходзілі прадстаўнікі шляхты, інтэлігенцыі і незаможнага мяшчанства. Назву «П.я.» атрымалі ад паліт. праціўнікаў з-за пэўнага падабенства іх поглядаў з поглядамі франц. якабінцаў. Гал. дзеячы — К.​Канопка, Ю.​Меер, Я.Ясінскі і інш. — былі паслядоўнікамі Гуга Калантая (адсюль іх другая назва — «гуганісты»). П.я. патрабавалі раўнапраўя мяшчан, скасавання паншчыны і сял. прыгону, устанаўлення рэспублікі; заклікалі да барацьбы з тыраніяй, абвяшчалі братэрства народаў. У крас. 1794 заснавалі ў Варшаве Якабінскі клуб, у маі і чэрвені кіравалі выступленнямі варшавян (у т. л. самасудамі) і дамагаліся пакарання караля і прыхільнікаў Таргавіцкай канфедэрацыі. Пасля задушэння паўстання ў 1797 засн. Т-ва польскіх рэспубліканцаў.

Літ.:

Leśnodorski B. Połścy jakobini: Karta z dziejów insurekcji 1794 roku. Warszawa, 1960.

т. 12, с. 487

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)