эпані́м

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. эпані́м эпані́мы
Р. эпані́ма эпані́маў
Д. эпані́му эпані́мам
В. эпані́ма эпані́маў
Т. эпані́мам эпані́мамі
М. эпані́ме эпані́мах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Эпанім 1/466

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

эпані́м

(гр. eponymos = які мае імя, назву)

1) першы з дзевяці архонтаў, імем якога абазначаўся год у старажытных афінян;

2) асоба, якая дае чаму-н. сваё імя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АРХО́НТ, архант (грэч. archōn),

вышэйшая службовая асоба ў стараж.-грэч. полісах. У Афінах гэтая пасада з’явілася ў 11 ст. да н.э., калі замест басілея (цара) тут пачалі правіць пажыццёвыя архонты. З 8 ст. да н.э. іх улада скарацілася да 10 гадоў, з 7 ст. да н.э. — да 1 года. Кандыдатаў у архонты вызначаў арэапаг. З 487—486 да н.э. архонта выбіралі па жэрабю. З 7 ст. да н.э. ўлада належала 9 архонтам: эпанім кіраваў выканаўчай уладай, басілей выконваў рэліг. функцыі, палемарх быў военачальнікам, 6 фесмафетаў займаліся суд. справамі. Усе разам складалі калегію архонта. У 5 ст. да н.э. пасада архонта страціла паліт. значэнне.

т. 1, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)