Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
электро́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. Праваднік, пры дапамозе якога частка электрычнага ланцуга, што ўтвараецца правадамі, злучаецца з часткай ланцуга, што праходзіць у неметалічным асяроддзі (вадкасці, газе і інш.).
Дадатны э. (анод). Адмоўны э. (катод).
2. Элемент канструкцыі, па якім куды-н. падводзіцца электрычны ток.
Зварачны э.
|| прым.электро́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
электро́дэлектро́д, -да м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
электро́дм., физ.электро́д;
дада́тны э. — положи́тельный электро́д;
адмо́ўны э. — отрица́тельный электро́д
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
электро́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Праваднік у выглядзе пласцінкі, стрыжня, шара і пад., праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ. Дадатны электрод. Адмоўны электрод.// Дэталь машыны, якая падводзіць ток да частак, што апрацоўваюцца пры электразварцы або рэзцы.
[Ад слова электра... і грэч. hodós — дарога.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
электро́дмфіз Elektróde f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
электро́д
(ад электра- + гр. hodos = дарога)
1) праваднік, якім канчаецца які-н. участак электрычнага ланцуга;
2) састаўная частка гальванічнага элемента, матэрыял якога непасрэдна ўдзельнічае ў электрахімічнай рэакцыі;
3) праваднік у выглядзе сеткі або пласціны, змешчаны ўнутры электрычнай лямпы з мэтай стварэння электрычнага поля і ўздзеяння на ток, напр. анод, катод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
электро́д
(ад гр. elektron = янтар + hodos = дарога)
1) праваднік, якім заканчваецца ўчастак электрычнага ланцуга;
2) састаўная частка гальванічнага элемента, матэрыял якога непасрэдна ўдзельнічае ў электрахімічнай рэакцыі;
3) праваднік у выглядзе сеткі або пласціны, змешчаны ўнутры электроннай лямпы з мэтай стварэння электрычнага поля.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
като́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Адмоўны электрод; проціл. анод.
|| прым.като́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)