экстрапаля́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
экстрапаля́цыя |
| Р. |
экстрапаля́цыі |
| Д. |
экстрапаля́цыі |
| В. |
экстрапаля́цыю |
| Т. |
экстрапаля́цыяй экстрапаля́цыяю |
| М. |
экстрапаля́цыі |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
экстрапаля́цыя ж., в разн. знач. экстраполя́ция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
экстрапаля́цыя, ‑і, ж.
1. Кніжн. Пашырэнне вывадаў, атрыманых пры вывучэнні адной часткі з’явы, на другую частку яе.
2. У матэматыцы — вылічэнне па шэрагу дадзеных значэнняў матэматычнага выражэння іншых значэнняў яго, якія знаходзяцца па-за гэтым радам.
[Ад лац. extra — звыш, па-за і polio — выпраўляю, змяняю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Экстрапаляцыя (у матэматыцы) 5/129; 11/426
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Экстрапаляцыя (у статыстыцы) 8/88; 11/426
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСТРАПАЛЯ́ЦЫЯ (ад экстра... + лац. polire рабіць гладкім),
пашырэнне вывадаў, атрыманых пры вывучэнні адной часткі якой-н. з’явы, працэсу, на яго другую частку, на будучы час. 1) У статыстыцы Э. — пашырэнне выбарачных звестак вывучэння часткі з’явы на папуляцыю ў цэлым; пры гэтым паказчыкі даследаванай часткі разглядаюцца як набліжэнне да паказчыкаў па сукупнасці ў цэлым (напр., праекцыя росту насельніцтва па даных з мінулага часу).
2) У логіцы Э. — перанясенне і пашырэнне якасных характарыстык, заканамернасцей з адной прадметнай вобласці або аднаго віду аб’ектаў на інш. вобласць або від (напр., вывад аб узроўні культуры якой-н. сац. групы па назіраннях за асобнымі яе прадстаўнікамі або аб перспектывах культуры па тэндэнцыях у мінулым).
3) У матэматыцы — знаходжанне прыбліжаных значэнняў функцыі 𝑓(x) у пунктах, якія не належаць адрэзку [x0, xn], па яе значэннях у пунктах x0, x1, ..., xn. Гл. таксама Інтэрпаляцыя і экстрапаляцыя.
т. 18, кн. 1, с. 79
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
экстрапаля́цыя
(ад экстра + лац. polire = рабіць гладкім)
1) пашырэнне вывадаў, атрыманых пры вывучэнні адной часткі з’явы, на іншыя яе часткі;
2) мат. вылічэнне па шэрагу дадзеных значэнняў матэматычнага выражэння іншых значэнняў яго, якія знаходзяцца па-за гэтым радам (проціл. інтэрпаляцыя 1).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экстрапаля́цыя
(фр. extrapolation, ад лац. extra = паза, звыш + polire = рабіць гладкім)
пашырэнне вывадаў, атрыманых пры вывучэнні адной часткі з’явы, на іншыя яе часткі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ІНТЭРПАЛЯ́ЦЫЯ І ЭКСТРАПАЛЯ́ЦЫЯ ў матэматыцы,
спосаб набліжанага (ці дакладнага) узнаўлення якой-н. велічыні па некаторых вядомых яе значэннях. Напр., адшуканне значэнняў функцыі 𝑓(x) у пунктах x па вядомых значэннях yi = 𝑓(xi), дзе пункты xi — вузлы інтэрпаляцыі, i = 0, 1, ..., n. Калі x знаходзіцца ў інтэрвале паміж x0 і xn, задача такога адшукання наз. інтэрпаляцыяй, калі па-за яго межамі — экстрапаляцыяй.
Асн. кірункі даследаванняў па І. і э.: вырашальнасць задачы інтэрпалявання; пабудаванне інтэрпаляцыйных формул і вывучэнне іх адхілення ад зададзенай функцыі, выкарыстанне метадаў інтэрпаляцыі для пабудавання набліжаных і лікавых метадаў рашэння розных задач матэматыкі і яе дастасаванняў. Гл. таксама Набліжэнне і інтэрпаляцыя функцый.
На Беларусі даследаванні па пытаннях І. і э. вядуцца ў Ін-тах матэматыкі і тэхн. кібернетыкі Нац. АН, БДУ і інш.
Літ.:
Крылов В.И., Бобков В.В., Монастырный П.И. Начала теории вычислительных методов: Интерполирование и интегрирование. Мн., 1983.
С.У.Абламейка.
т. 7, с. 288
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
экстраполя́ция в разн. знач. экстрапаля́цыя, -цыі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)