экста́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. экста́з
Р. экста́зу
Д. экста́зу
В. экста́з
Т. экста́зам
М. экста́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

экста́з, -у, м.

1. Найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця.

Дайсці да экстазу.

Гаварыць што-н. у экстазе.

2. Від афектыўнага псіхічнага расстройства, непрытомна-раз’юшаны стан (спец.).

|| прым. экстаты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экста́з экста́з, -зу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экста́з, -зу м. экста́з; упое́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Экстаз 11/425

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

экста́з, ‑у, м.

Найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця; непрытомна-раз’юшаны стан. Буйства пажару знаходзіла жывое водгулле ў Цімохавай душы, пазнаваўшай цяпер вышэйшы экстаз радасці з поваду разбурэння.. гнязда яго адвечных класавых ворагаў. Колас. Алеся стаяла ў царкоўным хоры ў нейкім містычным экстазе і спявала велічныя харалы. Рамановіч. Голас дразда-белабровіка паступова ўзвышаўся.., а потым і наогул белабровік зайшоўся спевам найвышэйшага радаснага экстазу. Кірэенка.

[Грэч. ékstasīs — раз’юшанасць, захапленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

экста́з м. псіхал., тс. перан. Ekstse f -, -n; Verzückung f -, -en, höchste Begisterung;

прыве́сці ў экста́з in Ekstse verstzen;

прыйсці́ ў стан экста́зу in Ekstse [Verzückung] gerten*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

экста́з

(гр. ekstasis = захапленне, раз’юшанасць)

найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экста́з

(гр. ekstasis = захапленне, раз’юшанасць)

найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)