Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ГАДУНО́Ў (Аляксандр Барысавіч) (28.11.1949, г. Паўднёва-Сахалінск, Расія — 13.5.1995),
рускі артыст балета. Скончыў Рыжскае харэагр. вучылішча (1967). З 1967 саліст харэагр. ансамбля «Маскоўскі класічны балет», з 1971 — Вял.т-ра ў Маскве. Яго танец вылучаўся яркасцю, тонкай пластычнай выразнасцю, адточанасцю тэхнікі ў партыях класічнага і сучаснага рэпертуару: Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Клаўдзіо («Каханнем за каханне» Ц.Хрэннікава), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Іван Грозны («Іван Грозны» С.Пракоф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Вронскі («Ганна Карэніна» Шчадрына). З 1979 у ЗША і Зах. Еўропе: у Амер. т-ры балета, у трупе А.Эйлі, з 1984 у антрэпрызе «Гадуноў і зоркі». Залаты медаль Міжнар. конкурсу артыстаў балета (Масква, 1973). У 1985 пакінуў сцэну. Здымаўся ў Галівудзе («Моцны арэшак-1», 1988, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШМІ́Н (Аляксей Сяргеевіч) (15.10.1910, с. Левая Росаш Варонежскай вобл., Расія — 19.3.1983),
рускі літаратуразнавец. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1960). Скончыў Варонежскі пед.ін-т (1939). З 1946 навук. супрацоўнік (у 1955—65 дырэктар) Ін-та рус. л-ры АНСССР (Пушкінскі дом, Санкт-Пецярбург). Распрацоўваў праблемы метадалогіі літаратуразнаўства, тэорыі і гісторыі рус. л-ры 19 — пач. 20 ст. Даследаваў творчасць М.Я.Салтыкова-Шчадрына, А.С.Серафімовіча, А.А.Фадзеева.
узбекскі дырыжор. Нар. артыстка СССР (1977). Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1960). Дырыжор, з 1976 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Узб.т-ра оперы і балета. Пад яе кіраўніцтвам паст. оперныя («Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Атэла» Дж.Вердзі, «Вогненны анёл» С.Пракоф’ева, «Пётр Першы» А.Пятрова) і балетныя («Лебядзінае возера» Чайкоўскага, «Жызэль» А.Адана, «Спартак» А.Хачатурана, «Ганна Карэніна» Р.Шчадрына) спектаклі. Дзярж. прэмія Узбекістана 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГІЕЎСКАЯ (Настасся Паўлаўна) (7.11.1914, г. Арол, Расія — 12.9.1990),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1968). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1935). З 1936 у МХАТ. Выконвала пераважна характарныя ролі. Сярод іх: Наташа («Тры сястры» А.Чэхава), Арына Пятроўна («Паны Галаўнёвы» паводле М.Салтыкова-Шчадрына), Ксенія («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Патапава («Бітва ў дарозе» паводле Г.Нікалаевай). Здымалася ў фільмах: «Рэвізор», «А калі гэта каханне?» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМКО́Ў (Уладзімір Цярэнцьевіч) (н. 5.9.1950, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),
бел. артыст балета, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980), нар.арт. Беларусі (1984). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1968). Працаваў у т-рах оперы і балета Вільнюса і Харкава. У 1973—95 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1981—91 выкладаў у харэаграфічным вучылішчы. Танец К. вызначаецца мужнасцю, энергіяй, пластычнай выразнасцю, яго індывідуальнасці найб. блізкія партыі героіка-патрыят. плана. Майстэрства К. найб. выявілася ў балетах, пастаўленых В.Елізар’евым. Сярод лепшых партый: Тыль і Інквізітар, Машэка і Князь («Тыль Уленшпігель» і «Курган» Я.Глебава), Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова); з інш. партый — Прынц, Ротбарт («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Альберт, Конрад («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Кален («Ліза і Кален» Ф.Герольда), а таксама гал. партыі ў аднаактовых балетах «Фестываль кветак у Чэнзана» Э.Хельстэда, «Прывал кавалерыі» Г.Армсгеймера, «Адажыета» на муз. Г.Малера, «Камерная сюіта» на муз.Шчадрына, «Вальпургіева ноч» Ш.Гуно, «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага.
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 127—131.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЯЎКО́ (Уладзіслаў Іванавіч) (н. 4.2.1941, г. Краснаярск, Расія),
расійскі спявак (тэнар). Засл. арт. Расіі (1975). Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1965). У 1965—89 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Андрэй Хаванскі, Самазванец («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Міхайла Туча («Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Пінкертон, Каварадосі («Чыо-Чыо-сан», «Тоска» Дж.Пучыні), Радамес («Аіда» Дж.Вердзі), Наздроў («Мёртвыя душы» Р.Шчадрына).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парале́ль, ‑і, ж.
1. Паралельная лінія. Правесці паралель.
2. Умоўная лінія, праведзеная па зямной паверхні паралельна экватару, усе пункты якой маюць аднолькавую геаграфічную шырату. Змыкайце рады Камінтэрна На ўсіх паралелях зямлі.Глебка.
3.перан. З’ява, якая можа параўноўвацца з іншай, аналагічнай з’явай. Канкрэтнасць гістарычнай паралелі, такім чынам, выпраўляла лінію абстрактных разваг героя, не даючы яму збіцца з пазіцый рэалізму.Лойка.// Параўнанне, супастаўленне. У шматлікіх работах аб творчасці Коласа робяцца паралелі паміж «Казкамі жыцця» і байкамі Крылова, алегорыямі Салтыкова-Шчадрына, Горкага і г. д.Навуменка.
[Ад грэч. parállēlos — які знаходзіцца, праходзіць побач.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)