шулё́нак

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шулё́нак шулё́нкі
Р. шулё́нка шулё́нкаў
Д. шулё́нку шулё́нкам
В. шулё́нка шулё́нкаў
Т. шулё́нкам шулё́нкамі
М. шулё́нку шулё́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шулёнак, -нка м., обл., зоол. ко́бчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шулёнак, ‑нка, м.

Невялікая драпежная птушка сямейства сакаліных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шулёнак

т. 17, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́бчик зоол. шулёнак, -нка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пістульга́ншулёнак’ (Яруш., Нас.), пісгрольга ’крыкуха’ (Юрч. СНЛ). Да пустальга (гл.); фанетычныя змены, магчыма, у выніку дыстантнай асіміляцыі да ‑ль‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kobczyk

м. заал. шулёнак; шулячок (Erythropus vespertinus L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лунь1 ’мышалоў, Circus Lacép., драпежная птушка з сямейства ястрабіных з шаравата-белым апярэннем у дарослых ’самцоў’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Укр. лун, лунь ’тс’, ’коршак’; рус. лунь ’мышалоў’, ’сокал’, ’сава’, ’голуб’, ст.-рус. лунь ’драпежная птушка’; ст.-польск. łunak ’каня’, ст.-луж. luń, чэш. luňák ’тс’, ходск. ’крэчат’; славац. luniak, lunák ’каня’; славен. lȗnj ’каршун’, ’мышалоў’, ’арол’, ’каня’, серб.-харв. lunj, ljȗna, лу̏ња, љ̏на, ју̏нашулёнак’, ’каня’, ’палявы мышалоў’, ц.-слав. лунь ’каршун’. Прасл. lunь ’драпежная птушка з сям’і сокалаў’ (Слаўскі, 5, 311–312; Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 227). Генетычна звязана з прасл. luna ’святло, бляск’. Названа паводле белага, сіва-белага, шэра-белага, матавага колеру апярэння. Бернекер (745–746), аднак, звязвае назву птушкі з паняццем ’востры, быстры ясны погляд’. Іншыя этымалогіі менш імаверныя, гл.: Фасмер (2, 534); Уленбек (KZ, 39, 260), Брукнер (KZ, 42, 356), Махэк₂ (344), Скок (2, 231); Бязлай (2, 156).

Лунь2 ’хмара’ (віл., Сл. ПЗБ). Да луна́3 (гл.).

Лунь3 ’маўклівы, скаваны ў рухах чалавек’ (міёр., З нар. сл.), ’марудлівы, пасіўны’ (паст., віл., глыб., брасл., Сл. ПЗБ), ’стары чалавек, жывёліна без энергіі’ (паст., глыб., Нар. лекс.), ’разумова недаразвіты, здурнелы, разгублены’ (глыб., брасл., паст., гарад., Нар. лекс.; глыб., в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ), ’здань, прывід’ (чэрв., Сл. ПЗБ; віл., Нар. лекс.); лунь, луніца ’самотны’ (глыб., віл., Нар. лекс.); паст., брасл. аблуне́ць ’стаць зацюканым, прыгнечаным’; паст., віл., глыб., гродз. лунява́ты ’дурнаваты’ (Нар. лекс., Сл. ПЗБ); в.-дзв., брасл., лаг. лунь ’той, хто ходзіць без справы’, ’гультай, маруда’ (КЭС, лаг.). Да луна́1 (гл.). Аткупшчыкоў (Из истории, 238) лексему лунь выводзіць з *louk‑s‑nis. Семантычна блізка стаіць да луне́ц, луна́цік (гл.). Усё семантычнае поле гл. Мацкевіч₂ (Нар. лекс., 165–167).

Лунь4 ’глыбокае, небяспечнае месца на балоце’ (гродз., Яшк.). Да луні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)