штрафны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. штрафны́ штрафна́я штрафно́е штрафны́я
Р. штрафно́га штрафно́й
штрафно́е
штрафно́га штрафны́х
Д. штрафно́му штрафно́й штрафно́му штрафны́м
В. штрафны́ (неадуш.)
штрафно́га (адуш.)
штрафну́ю штрафно́е штрафны́я (неадуш.)
штрафны́х (адуш.)
Т. штрафны́м штрафно́й
штрафно́ю
штрафны́м штрафны́мі
М. штрафны́м штрафно́й штрафны́м штрафны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

штрафны́, -а́я, -о́е.

1. гл. штраф.

2. Які мае адносіны да спагнання за парушэнне якіх-н. правіл.

Ш. ўдар (у футболе). Штрафная лава (у спорце: для тых, хто часова выдалены з поля за парушэнне правіл гульні). Ш. батальён, штрафная часць (з тых, хто правініўся).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штрафны́ в разн. знач. штрафно́й;

~ныя гро́шы — штрафны́е де́ньги;

ш. ўдар — штрафно́й уда́р;

~ная пляцо́ўка — штрафна́я площа́дка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штрафны́, ‑ая, ‑ое.

1. Звязаны са штрафам, з платай штрафу. [Войцік:] — І на якое ліха нам здаўся той білет! Сунулі б правадніку колькі залатовак — і без штрафнога пратакола абышлося б. Машара. // Які назначаецца за парушэнне чаго‑н.; з’яўляецца штрафам. Штрафны ўдар.

2. Накіраваны рашэннем суда ў спецыяльную дысцыплінарную часць (пра ваеннаслужачых). Штрафныя матросы. // Які складаецца з такіх ваеннаслужачых, прызначаны для іх. Няхай штрафны батальён, няхай іншая кара. Нас нічога не страшыць пасля тых здзекаў і пакут, якія мы перажылі і пабачылі ў нямецкім палоне. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штрафны́ Straf-;

штрафны́я са́нкцыі эк., тс. перан. Strfmaßnahmen pl;

штрафна́я пляцо́ўка Strfraum m -(e)s, -räume;

вайск. штрафна́я ро́та Strfkompanie f -, -¦en;

штрафны ўда́р спарт. dirkter Fristoß; Strfstoß m -es, -stöße (адзінаццаціметровы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

штраф, -у, мн. -ы, -аў, м.

Грашовае спагнанне, якое накладваецца ў якасці пакарання.

Заплаціць ш.

Налажыць ш.

|| прым. штрафны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пена́льці, нескл., м. і н.

У футболе: адзінаццаціметровы штрафны ўдар па варотах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штрафба́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: штрафны батальён.

|| прым. штрафба́таўскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́рнер, ‑а, м.

Штрафны вуглавы ўдар у футбольнай гульні.

[Ад англ. corner — вугал.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штрафно́й в разн. знач. штрафны́;

штрафны́е де́ньги штрафны́я гро́шы;

штрафно́й уда́р спорт. штрафны́ ўдар;

штрафна́я площа́дка штрафна́я пляцо́ўка;

штрафно́е вре́мя спорт. штрафны́ час;

штрафна́я ро́та штрафна́я ро́та;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)