шру́ба, -ы, мн. -ы, шруб, ж.

Шпень са спіральнай нарэзкай.

Галоўка шрубы.

|| памянш. шру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| прым. шру́бавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шру́ба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шру́ба шру́бы
Р. шру́бы шру́б
Д. шру́бе шру́бам
В. шру́бу шру́бы
Т. шру́бай
шру́баю
шру́бамі
М. шру́бе шру́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шру́ба ж. винт м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шру́ба, ‑ы, ж.

Шпень са спіральнай нарэзкай; вінт ​1. Галоўка шрубы. □ [Юзік] перамацаў кожную шрубу і кожны зуб на барабане! Крапіва. [Старшыня:] — Убачыш па дарозе падкову, шрубу, нават цясак — не лянуйся падняць і прынесці ў калгасную кузню. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шру́ба ж. тэх. Schrube f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шру́ба

(польск. śruba, ад ням. Schraube)

шпень са спіральнай нарэзкай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шуру́п м. шру́ба ж. тэх. Schrube f -, -n f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шру́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Памянш. да шруба; невялікая шруба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шру́б

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шру́б шру́бы
Р. шру́ба шру́баў
Д. шру́бу шру́бам
В. шру́б шру́бы
Т. шру́бам шру́бамі
М. шру́бе шру́бах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шуру́п м., техн. шру́ба, -бы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)