шпарчэ́й нареч. сравнит. ст. быстре́е, побыстре́е; скоре́е, поскоре́е

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шпарчэ́й прысл. (выш. ст. ад шпарка) schnéller, ráscher

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шпа́рка

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
шпа́рка шпарчэ́й найшпарчэ́й

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шпянёк, ‑нька, м.

Памянш. да шпень ​1, невялікі шпень. Кола лёгка крутнулася на шпяньку, і вавёрка пачала скакаць усё шпарчэй і шпарчэй. Пальчэўскі. // Стрыжанёк на пражцы, які ўстаўляецца ў дзірачкі рэменя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЮ́РЫ (франц. allure літар. хада),

віды руху каня. Адрозніваюць алюры натуральныя і штучныя. Натуральныя алюры: хада (павольныя алюры) — конь паслядоўна падымае і ставіць на зямлю адну за адной усе 4 нагі; змена ног па дыяганалі; рысь — паскораныя алюры ў 2 тэмпы: конь перастаўляе адначасова 2 нагі па дыяганалі; інахадзь — алюры ў 2 тэмпы: конь падымае і апускае то 2 левыя, то 2 правыя нагі; інахадзь шпарчэй за рысь; галоп — скачкападобныя алюры ў 3 тэмпы з безапорнай фазай; скачок — адштурхоўванне ад зямлі наперад адначасова 2 заднімі канечнасцямі. Штучныя алюры (у конным спорце і цыркавым мастацтве): парадная хада — конь ідзе рыссю, высока падымаючы і выцягваючы ногі; пасаж — скарочаная рысь; п’яфэ — пасаж на месцы; піруэт — заднія ногі на месцы, пярэднія апісваюць поўны круг.

Алюры: 1 — рысь; 2 — хуткая рысь; 3 — інахадзь (апора на правыя ногі); 4 — інахадзь (фаза свабоднага вісення); 5 — галоп; 6 — скачок.

т. 1, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

побыстре́е сравнит. ст.

1. нареч. (поскорее) (тро́хі) шпарчэ́й; (тро́хі) хутчэ́й, (тро́хі) скарэ́й; (тро́хі) барзджэ́й; (как можно быстрее) (як мага́) шпарчэ́й, як найшпарчэ́й; (як мага́) хутчэ́й, як найхутчэ́й, (як мага́) скарэ́й, як найскарэ́й; (як мага́) барзджэ́й, як найбарзджэ́й;

2. прил. (тро́хі) шпарчэ́йшы; (тро́хі) хутчэ́йшы; (тро́хі) скарэ́йшы; (тро́хі) барзджэ́йшы;

3. нареч. (поживее) (тро́хі) шпарчэ́й; (тро́хі) жваве́й; (как можно быстрее) (як мага́) шпарчэ́й, як найшпарчэ́й; (як мага́) жваве́й, як найжваве́й;

4. прил., перен. (тро́хі) шпарчэ́йшы; (тро́хі) жваве́йшы; см. бы́стро, бы́стрый.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захапля́ючы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад захапляць.

2. у знач. прым. Які выклікае захапленне; займальны, цікавы. Захапляючая размова. Захапляючая кінакарціна. □ Захапляючым было падарожжа ў такую пагоду і хацелася ехаць яшчэ шпарчэй. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо.

1. злуч. прычынны. Падпарадкоўвае даданыя сказы з прычынным значэннем; па знач. супадае са злучнікам «таму што».

Хадзем шпарчэй, бо спознімся.

2. злуч. прычынна-супраціўны. Злучае сказы, якія паказваюць на прычыну неабходнасці дзеяння, па сваім знач. набліжаецца да злучнікаў «а то», «іначай».

Я закончу, бо расказваць прыйшлося б цэлы дзень.

3. часц. Ужыв. пасля слова з лагічным націскам і служыць для ўказання на дадзенае слова (разм.).

Праўду бо кажуць: не гані каня дубцом, а гані аўсом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быстре́е сравнит. ст.

1. нареч. быстрэ́й, шпарчэ́й; жваве́й; хутчэ́й; см. бы́стро;

2. прил. быстрэ́йшы; шпарчэ́йшы; жваве́йшы; хутчэ́йшы; см. бы́стрый.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо​I злучн. denn, weil; sonst;

по́йдзем тро́хі шпарчэ́й, бо зноў спо́знімся lasst uns schnéller gehen, sonst verspäten wir uns wíeder

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)