шлі́хта

‘раствор’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. шлі́хта
Р. шлі́хты
Д. шлі́хце
В. шлі́хту
Т. шлі́хтай
шлі́хтаю
М. шлі́хце

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шлі́хта

‘штабель’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шлі́хта шлі́хты
Р. шлі́хты шлі́хт
шлі́хтаў
Д. шлі́хце шлі́хтам
В. шлі́хту шлі́хты
Т. шлі́хтай
шлі́хтаю
шлі́хтамі
М. шлі́хце шлі́хтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шлі́хта I ж., спец. шли́хта

шлі́хта II ж. шта́бель м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлі́хта 1, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Спец. Клейкі, ліпкі раствор, якім праклейваюць аснову тканіны, каб надаць ёй трываласць і гладкасць.

[Ням. Schlichte.]

шлі́хта 2, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Роўна, акуратна складзены рад ці некалькі радоў чаго‑н. (звычайна будаўнічых матэрыялаў); штабель. На беразе за дарогай вялікія шліхты бярвення. Пташнікаў. Кавалак [бервяна] паслушна лёг на вызначанае яму месца на версе шліхты. Крапіва.

[Ням. Schlichte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Шліхта 11/339

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

шлі́хта

(ням. Schlichte)

1) клейкі, ліпкі раствор, якім прамочваюць аснову тканіны, каб надаць ёй трываласць і гладкасць;

2) тое, што і штабель.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шли́хта текст. шлі́хта, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)