ЖЫВЁЛЫ ШКО́ДНЫЯ,
жывёльныя арганізмы рознага паходжання, узроўню арганізацыі, сістэматычнай прыналежнасці і экалагічных умоў месцапражывання, якія прама або ўскосна, часова або пастаянна, перыядычна або неперыядычна шкодзяць гаспадарцы, здароўю чалавека, свойскім і дзікім жывёлам і раслінам. Вылучаюць Ж.ш. у залежнасці ад аб’ектаў, якім яны шкодзяць: гасп. (шкоднікі сельскай, рыбнай, паляўнічай гаспадаркі і інш.), ландшафтным (шкоднікі поля, саду, агарода, лесу і інш.), групам і відам раслін і жывёл (шкоднікі с.-г. раслін, хвойных і лісцевых парод дрэў і інш.). Назва «Ж.ш.» даволі ўмоўная, для канчатковай ацэнкі пэўнага віду жывёл у кожным выпадку неабходны дакладны эколага-эканам. аналіз. Аднак біягеацэнатычнае значэнне віду вызначыць цяжка. Абсалютных Ж.ш. у прыродзе няма. На Беларусі да Ж.ш. належаць некат. віды млекакормячых (палёўкі звычайная і рыжая, дамавая мыш, чорны пацук і інш.), птушак (мышалоў балотны, шэрая варона, ястраб-цецяроўнік, верабей дамавы і інш.), рыб (напр., джгір), малюскаў (напр., дрэйсена) і інш.; найбольшую шкоду гаспадарцы прычыняюць Ж.ш. з класа насякомых (напр., шаўкапрады, пільшчыкі, пядзенікі, караеды, пухаеды, сляпні, каларадскі жук, шведская муха, бураковая блыха, гарохавы зерняед і інш.) Для барацьбы з Ж.ш. выкарыстоўваюцца гасп. (напр., агратэхн. прыёмы рэгуляцыі колькасці), біял. (натуральныя ворагі), механічныя (непасрэднае знішчэнне пасткамі і інш.), фізічныя (знішчэнне з дапамогай высокіх або нізкіх тэмператур, ультрагуку і інш.), хім. (ядахімікаты), генетычныя (масавы выпуск лятальных мутацый, якія парушаюць нармальны цыкл размнажэння Ж.ш.) метады.
т. 6, с. 459
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шко́дны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
шко́дны |
шко́дная |
шко́днае |
шко́дныя |
| Р. |
шко́днага |
шко́днай шко́днае |
шко́днага |
шко́дных |
| Д. |
шко́днаму |
шко́днай |
шко́днаму |
шко́дным |
| В. |
шко́дны (неадуш.) шко́днага (адуш.) |
шко́дную |
шко́днае |
шко́дныя (неадуш.) шко́дных (адуш.) |
| Т. |
шко́дным |
шко́днай шко́днаю |
шко́дным |
шко́днымі |
| М. |
шко́дным |
шко́днай |
шко́дным |
шко́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
шко́днасць, -і, ж.
1. гл. шкодны.
2. Шкодныя для здароўя ўмовы вытворчасці (афіц.).
Ільготы за ш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ідэ́йна-шко́дны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ідэ́йна-шко́дны |
ідэ́йна-шко́дная |
ідэ́йна-шко́днае |
ідэ́йна-шко́дныя |
| Р. |
ідэ́йна-шко́днага |
ідэ́йна-шко́днай ідэ́йна-шко́днае |
ідэ́йна-шко́днага |
ідэ́йна-шко́дных |
| Д. |
ідэ́йна-шко́днаму |
ідэ́йна-шко́днай |
ідэ́йна-шко́днаму |
ідэ́йна-шко́дным |
| В. |
ідэ́йна-шко́дны (неадуш.) ідэ́йна-шко́днага (адуш.) |
ідэ́йна-шко́дную |
ідэ́йна-шко́днае |
ідэ́йна-шко́дныя (неадуш.) ідэ́йна-шко́дных (адуш.) |
| Т. |
ідэ́йна-шко́дным |
ідэ́йна-шко́днай ідэ́йна-шко́днаю |
ідэ́йна-шко́дным |
ідэ́йна-шко́днымі |
| М. |
ідэ́йна-шко́дным |
ідэ́йна-шко́днай |
ідэ́йна-шко́дным |
ідэ́йна-шко́дных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
выпарэ́нне, -я, н.
1. гл. выпарыцца, выпарыць.
2. звычайна мн. (выпарэ́нні, -яў). Рэчыва, якое выпараецца.
Шкодныя выпарэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
экскрэ́ты, ‑аў; адз. няма.
У фізіялогіі — непатрэбныя або шкодныя рэчывы, якія выдзяляюцца арганізмам.
[Лац. excretum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
damaging [ˈdæmɪdʒɪŋ] adj. (to) шко́дны, які́ прыносіць шко́ду;
damaging consequences шко́дныя насту́пствы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
addictive [əˈdɪktɪv] adj. які́ выклікае шко́дныя звы́чкі (пра наркотыкі, алкаголь і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
vermin [ˈvɜ:mɪn] n. pl.
1. шко́днікі, шко́дныя жывёлы; драпе́жнікі
2. паразі́ты
3. гультаі́, ло́дары
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
павіні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Прызнацца, пакаяцца ў сваёй віне. Хлопцы, як бы між іншым, павініліся, прызнаўшыся, што часам рабілі шкодныя глупствы. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)