шкло... (а таксама шкла...).

Першая частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да шкла, які ўтрымлівае ў сабе шкло, напр.: шклобетонны, шкловытворчасць, шкложалезабетон, шклокераміка, шклоруберойд, шклотканіна, шклоцэмент;

2) зроблены са шкла, напр.: шкловалакно, шкломазаіка, шклотавары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкла... (гл. шкло...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «шкло...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: шклавар, шклаграфія, шкларэзны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкла... (гл. шкло...).

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «шкло...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: шклавар, шклавата, шклавырабы, шкланітка, шклапластык, шклапосуд, шкларэз, шклатара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкло́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. шкло́
Р. шкла́
Д. шклу́
В. шкло́
Т. шкло́м
М. шкле́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крышта́ль

‘від шкла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. крышта́ль
Р. крышталю́
Д. крышталю́
В. крышта́ль
Т. крышталём
М. крышталі́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

друза́

‘маса з бітага камення, цэглы, шкла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. друза́
Р. друзы́
Д. друзе́
В. друзу́
Т. друзо́й
друзо́ю
М. друзе́

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лю́стра

‘адшліфаваная паверхня шкла, металу; паверхня чаго-н.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лю́стра лю́стры
Р. лю́стра лю́страў
Д. лю́стру лю́страм
В. лю́стра лю́стры
Т. лю́страм лю́страмі
М. лю́стры лю́страх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стекля́шка ж., разг. шке́льца, -ца ср., кава́лачак шкла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашкляне́ць

‘ператварыцца ў шкло, стаць падобным да шкла

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пашкляне́е пашкляне́юць
Прошлы час
м. пашкляне́ў пашкляне́лі
ж. пашкляне́ла
н. пашкляне́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час пашкляне́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вітра́ж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Узор са шкла рознага колеру (у вокнах, дзвярах).

|| прым. вітра́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)