чэ́рнець

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. чэ́рнець чэ́рнеці
Р. чэ́рнеці чэ́рнецей
чэ́рнецяў
Д. чэ́рнеці чэ́рнецям
В. чэ́рнець чэ́рнецей
чэ́рнецяў
Т. чэ́рнеццю чэ́рнецямі
М. чэ́рнеці чэ́рнецях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чэ́рнець ж., зоол. че́рнеть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чэ́рнець, ‑і, ж.

Агульная назва двух відаў нырцовай качкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марская чэрнець 7/37

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Чубатая чэрнець (птушка) 11/228

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАРСКА́Я ЧЭ́РНЕЦЬ,

птушка, гл. ў арт. Чэрнеці.

т. 10, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЫРЦЫ́,

вадаплаўныя птушкі сям. качыных атр. гусепадобных. 2 роды (Aythya i Netta), 15 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных шыротах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 5 відаў: Н. белавокі (A. nuroca, нар. назва чарнушка), Н. чырвонагаловы, або блакітная чэрнець (A. ferina; нар. назвы: жылец, сівак, сіваплечая чэрнь, сівая чэрнь), Н. чырвананосы (N. rufina), чэрнець марская (A. marila; нар. назва плясоўка) і чэрнець чубатая (A. fuligula; нар. назвы: хахлач, хахлаты нырок). Н. чырвананосы і чэрнець марская — рэдкія пралётныя віды. Астатнія віды гняздуюцца, жывуць на вадаёмах у зарасніках трыснягу, асакі.

Самы вял. Н. чырвананосы (даўж. да 60 см, маса да 1,5 кг). Дзюба доўгая, пляскатая. Усе Н. на заднім пальцы маюць шырокую скурыстую перапонку. Здабываюць корм (раслінны і жывёльны), ныраючы на глыб. да 4 м (адсюль назва). Аб’екты палявання. Гл. таксама Чэрнеці.

Нырцы: 1 — нырок чырвананосы; 2 — чэрнець чубатая (а — самец, б — самка).

т. 11, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

че́рнеть зоол. чэ́рнець, -ці ж., ныро́к, -рка́ м., нырэ́ц, -рца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нырэ́ц, нырец ’скачок у ваду’ (Бяльк., ТСБМ), ’від качкі’ (Грыг., Гарэц.), нырэ́ц, норэ́ц ’скачок у ваду; балотная птушка, чомга’ (ТС), нырэц, нурэ́ц ’вадзяная птушка нур’ (Дразд.), сюды ж нырок‑чубацікчэрнець чубатая’ (Інстр. 2). Ад ныра́ць, гл. таксама нор, нурок, нырка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чуба́ты, ‑ая, ‑ае.

1. З чубам (у 1, 2 і 4 знач.). На прызбе чубаты салдат-гарманіст на ўвесь мах расцягваў трохрадку. Ставер. // Які формай нагадвае чуб (пераважна пра расліны). Зіна спынілася, прыслухалася. Дзесьці ўнізе, сярод чубатых вяршалін ні то кіпарысаў, ні то таполяў спяваў салавей. Лось. Цокат, грукат па дарозе, А з дарогі — пыл густы На бярозы, Вербалозы, На чубатыя кусты. Бялевіч.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Чубаты шалфей. Чубатая чэрнець. Чубаты рабчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)