чэ́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чэ́к чэ́кі
Р. чэ́ка чэ́каў
Д. чэ́ку чэ́кам
В. чэ́к чэ́кі
Т. чэ́кам чэ́камі
М. чэ́ку чэ́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чэк², -а, м.

Участак поля з пасевамі рысу, абгароджаны землянымі валікамі для затрымкі вады.

Рысавыя чэкі.

|| прым. чэ́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чэк¹, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Грашовы дакумент з распараджэннем укладчыка банка аб выдачы прад’яўніку сумы з бягучага рахунку ці пералічэнні грошай на іншы рахунак.

Ч. на прад’яўніка.

Падпісаць ч.

2. Талон з касы з пацвярджэннем сумы, атрыманай за тавар, а таксама талон у касу ад прадаўца з указаннем сумы, якую патрэбна заплаціць.

Выбіць ч. у касе.

|| прым. чэ́кавы, -ая, -ае.

Чэкавая кніжка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чэк м., в разн. знач. чек

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чэк 1, ‑а, м.

1. Грашовы дакумент з распараджэннем укладчыка банка аб выдачы ці пералічэнні прад’яўніку пэўнай сумы грошай з бягучага рахунку. Чэк трэба было асабліва асцярожна падпісваць. Скрыган. Тут [у таварыстве параходаўладальнікаў] неафіцыйна ўручаліся.. [містэру Лаяну] даволі буйныя чэкі. Лынькоў.

2. Квітанцыя ў касу з указаннем сумы, якую патрэбна ўнесці за тавар; талон з касы, які сведчыць пра тое, што за тавар, які купляецца, у касу заплачаны грошы. Выпісаць чэк. Аплаціць чэк. □ Пакуль Косця (яго чарга) выбіваў чэкі і падносіў талеркі з супам, Іван густа намазваў хлеб гарчыцай і еў. Шамякін.

[Англ. check.]

чэк 2, ‑а, м.

Участак поля з пасевамі рысу, абгароджаны землянымі валікамі для ўтрымання вады пры яго затопліванні. Рысавыя чэкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чэк м фін, бухг

1. (банкаўскі) Scheck m -s, -s, Bnkscheck m;

даро́жны чэк Risescheck m;

чэк на прад’яўніка́ nhaberscheck m;

пратэрмінава́ны чэк verfllener Scheck;

вы́пісаць чэк inen Scheck usstellen; [schriben*];

выстаўля́ць [прад’яўля́ць] чэк да апла́ты inen Scheck zur Zhlung vrlegen;

гасі́ць чэк inen Scheck tlgen [beglichen*];

інкасава́ць чэк inen Scheck inkasseren;

плаці́ць па чэку inen Scheck inlösen;

2. (касавы) Kssenzettel m -s, -s, Kssenbon [-ˏbõ: i -ˏboŋ] m -s, -s, Bon m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чэк

(англ. check)

1) дакумент, у якім даецца распараджэнне банку выдаць ці пералічыць прад’яўніку пэўную суму грошай з бягучага рахунку асобы, што падпісала гэты дакумент;

2) квітанцыя касы аб прыёме грошай ад пакупніка за тавар.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

карт-чэк

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. карт-чэк карт-чэ́кі
Р. карт-чэ́ка карт-чэ́каў
Д. карт-чэ́ку карт-чэ́кам
В. карт-чэк карт-чэ́кі
Т. карт-чэ́кам карт-чэ́камі
М. карт-чэ́ку карт-чэ́ках

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ка́ўнтар-чэ́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ка́ўнтар-чэ́к ка́ўнтар-чэ́кі
Р. ка́ўнтар-чэ́ка ка́ўнтар-чэ́каў
Д. ка́ўнтар-чэ́ку ка́ўнтар-чэ́кам
В. ка́ўнтар-чэ́к ка́ўнтар-чэ́кі
Т. ка́ўнтар-чэ́кам ка́ўнтар-чэ́камі
М. ка́ўнтар-чэ́ку ка́ўнтар-чэ́ках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)