Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чацвярці́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Адна чацвёртая частка бервяна, распілаванага ўдоўж па двух узаемна-перпендыкулярных дыяметрах.
2. Старажытная пасудзіна ёмістасцю ў адну чацвёртую частку вядра.
3. Адна чацвёртая частка чаго‑н. Чацвярціна яблыка. Чацвярціна тушы.
4. Тое, што і чацвяртак (у 2 знач.). [Зубковіч:] — А многа гэтай самай зямлі дома? [Мікіта:] — Так, трохі... На адзінаццаць душ чацвярціна.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКРУЖНА́Я Святлана Арцёмаўна
(н. 26.1.1947, г. Чарнаўцы, Украіна),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). Працуе ў Бел. т-ры імя Я.Коласа. Выконвае ролі лірыка-драматычныя, востракамедыйныя, характарныя: Дачка («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Люська («Радавыя» А.Дударава), Анютка («Улада цемры» Л.Талстога), Галя Чацвяртак («А зоры тут ціхія» паводле Б.Васільева), Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта), Люсі Мерыкур («Будзьце здаровы!» П.Шэно), Франка («Хам» паводле Э.Ажэшкі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
траця́к, ‑а, м.
1. Цяля, жарабя ва ўзросце трох год. Бык-трацяк.
2.Разм. Траціна (у 1 знач.). Едучы зараз побач з дзедам, я папрасіў, каб ён ясней расказаў, якое права мы маем на Абадок і адкуль у пана Ясінскага такія абшары поля і лесу, а ў нас — чацвертакі і трацякі?Якімовіч.[Сям’я Качаргі] жыл[а] на трацяку ў вёсцы, сям я вялікая, свайго хлеба не хапала да каляд.Гурскі.[Раманюк] быў, можа, у сарака дзевак: там давалі воз, там каня, воз і карову, там чацвяртак, найбольш — трацяк зямлі.Карпюк.
3.Разм. Трэцяя частка чаго‑н. (ураджаю, сенакосу і пад.). Вылі там [у Ліпаве] пасекі. Штогоду Тут сотні блізшага народу Дзялянкі лесу карчавалі І на трацяк іх засявалі — Капу да скарбу, дзве дадому...Колас.Антось даведаўся, што матку падзялілі панскай зямлёй, а абрабіць яе яна не можа. Засяваюць вяскоўцы на трацяк. Дзве часткі сабе, адна ёй.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)