чаро́тніца

‘расліна’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. чаро́тніца
Р. чаро́тніцы
Д. чаро́тніцы
В. чаро́тніцу
Т. чаро́тніцай
чаро́тніцаю
М. чаро́тніцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чаро́тніца

‘птушка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. чаро́тніца чаро́тніцы
Р. чаро́тніцы чаро́тніц
Д. чаро́тніцы чаро́тніцам
В. чаро́тніцу чаро́тніц
Т. чаро́тніцай
чаро́тніцаю
чаро́тніцамі
М. чаро́тніцы чаро́тніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чаро́тніца ж., бот. двуки́сточник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чаро́тніца 1, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая кармавая расліна сямейства злакавых з высокімі шматлікімі сцёбламі, густа ўкрытымі шырокалінейным лісцем. Кусцілася чаротніца, над ёй узнімаліся абсыпаныя пылком свеч[кі] лісахвосту. Асіпенка.

чаро́тніца 2, ‑ы, ж.

Птушка атрада жураўлепадобных, якая жыве на зарослых чаротам і трыснягом вадаёмах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаротніца

т. 17, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Чаротніца (птушка) 8/310; 11/203

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Чаротніца (род раслін) 5/446; 11/203

- » - трыснёгападобная 11/203 (Іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

камы́шница зоол. чаро́тніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лісахво́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Травяністая кармавая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі. Кусцілася чаротніца, над ёй узнімаліся абсыпаныя пылком свеч[к]і лісахвосту. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАСТУШКІ́, пастушковыя (Ralli, Rallidae),

сямейства птушак атр. жураўлепадобных. Вядомы з пачатку эацэну (каля 45 млн. г. назад). Па розных класіфікацыях — ад 18 да 62 родаў, ад 129 да 165 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, найб. — у тропіках і субтропіках Азіі і Афрыкі. Жывуць у зарасніках каля вады, на вільготных лугах. Многія актыўныя на змярканні і ўначы. На Беларусі 7 пералётных відаў: драч, лысуха, пагонічы (3 віды), чаротніца, пастушок вадзяны; трапляюцца пераважна на Палессі. 8 відаў і 8 падвідаў у Чырв. кнізе МСАП, пагоніч малы — у Чырв. кнізе Беларусі.

Даўж. да 65 см, маса да 1 кг і больш. Апярэнне шэра- або чырванавата-бурае, стракатае, у трапічных відаў яркае з метал. бляскам. Цела і дзюба сціснуты з бакоў. Крылы кароткія, круглявыя. Ногі дужыя, пальцы доўгія. Хутка бегаюць, добра плаваюць, ныраюць. Кормяцца раслінамі і дробнымі жывёламі. Манагамы, паўвывадкавыя птушкі. Нясуць да 18 яец, многія віды — двойчы за год. Аб’екты палявання.

Э.​Р.​Самусенка.

Пастушкі: 1 — вадзяны; 2 — пагоніч-крошка; 3 — султанка (а — маладая; б — дарослая); 4 — лысуха чубатая.

т. 12, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)