Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ціхахо́дны тихохо́дный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ціхахо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае невялікую скорасць ходу, руху. [Бавар] выехаў на здаравенных рыжых конях, запрэжаных у дышаль доўгай і ціхаходнай фуры.Ракітны.Бурмакоў з усяе сілы націснуў на акселератар, шкадуючы ў гэты момант, што ён на ціхаходным самалёце, а не на ракеце.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціхахо́дны lángsam láufend; mit gerínger Geschwíndigkeit
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
тихохо́дныйціхахо́дны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шлюп, ‑а, м.
1. Трохмачтавы карабель у парусным флоце 18–19 стст., аснашчаны прамымі парусамі. На двух шлюпах «Усход» і «Мірны» Ф. Ф. Белінсгаузен і М. П. Лазараў накіраваліся на поўдзень.«Беларусь».
2. Марское аднамачтавае судна з двума парусамі (галоўным чынам спартыўнае).
3.Ціхаходны вартавы карабель для аховы транспартных караванаў у некаторых сучасных замежных флотах.
[Гал. sloep.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕТРАРУХАВІ́К,
рухавік, які пераўтварае кінетычную энергію ветру ў мех. энергію вярчальнага вала. Ветрарухавікі бываюць: крыльчатыя (найб. пашыраныя, звычайна з гарыз. воссю вярчэння, каэф. выкарыстання энергіі ветру да 0,48); карусельныя, або ротарныя (пераважна з верт. воссю, каэф. да 0,32); барабанныя. Ветрарухавік з прываднымі механізмамі ўтварае ветраагрэгат. Выкарыстоўваецца ў ветраэнергетычных устаноўках, ветраэлектрычных станцыях, ветраках і інш.
Асн. частка ветрарухавіка — ветракола (барабан з лопасцямі, ротар), якое аўтаматычна ўстанаўліваецца па напрамку ветру хваставым апярэннем. Вярчэнне ветракола праз рэдуктар перадаецца з дапамогай прывадной штангі ніжняму рэдуктару, а ад яго — рабочаму механізму (водападымальніку, генератару і інш.). Адрозніваюць ветрарухавікі: быстраходны (ветракола мае менш як 4 лопасці), сярэдняй быстраходнасці (4—8 лопасцей), ціхаходны (больш за 8). Тэорыю ветрарухавіка распрацаваў у 1912—22 рус. вучоны М.Я.Жукоўскі, развівалі яе У.П.Вятчынкін, А.Г.Уфімцаў і інш.