цяле́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Ручная ці механічная павозка для перавозкі грузаў.

2. Рухомая частка некаторых машын, тэхнічных канструкцый (спец.).

3. толькі мн. У калёсах — пярэднія колы на восі з аглоблямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяле́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цяле́жка цяле́жкі
Р. цяле́жкі цяле́жак
Д. цяле́жцы цяле́жкам
В. цяле́жку цяле́жкі
Т. цяле́жкай
цяле́жкаю
цяле́жкамі
М. цяле́жцы цяле́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цяле́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Спец. Ручная ці механічная павозка для перавозкі грузаў. Высокая чарнявая жанчына падкаціла цялежку да стала, пачала згружаць дэталі. Асіпенка.

2. Спец. Рухомая частка некаторых машын, тэхнічных канструкцый. Кранавыя цялежкі.

3. толькі мн. (цяле́жкі, ‑жак). У калёсах — пярэднія колы на восі з аглоблямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрака́р, -а, м.

1. Тое, што і электрамабіль.

2. Самаходная бязрэйкавая цялежка, якая рухаецца пры дапамозе ўстаноўленага на ёй электрарухавіка, што сілкуецца ад акумулятараў (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мядзве́дка

цялежка; інструмент’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мядзве́дка мядзве́дкі
Р. мядзве́дкі мядзве́дак
Д. мядзве́дцы мядзве́дкам
В. мядзве́дку мядзве́дкі
Т. мядзве́дкай
мядзве́дкаю
мядзве́дкамі
М. мядзве́дцы мядзве́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АЎТАКА́Р (ад аўта... + англ. car цялежка),

самаходная цялежка з рухавіком унутранага згарання і грузавой платформай. На іх могуць устанаўліваць пад’ёмныя платформы, грузапад’ёмныя краны і інш. Прызначаны для ўнутрызаводскай перавозкі грузаў, механізацыі пагрузачна-разгрузачных работ на чыг. станцыях, складах, у портах і інш.

т. 2, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАВА́ЛАЧНАЯ МАШЫ́НА,

машына для завалкі (загрузкі) у сталеплавільныя агрэгаты (печы) цвёрдай шыхты (стальны лом, чыгун, руда, флюсы). Бываюць падлогавыя рэйкавыя (выкарыстоўваюцца ў мартэнаўскіх цэхах з печамі ёмістасцю 150 т і болей), бязрэйкавыя (для печаў ёмістасцю 5—20 т) і падвесныя (для печаў 20—150 т). Падлогавыя З.м. — цялежкі з хобатам, які ўводзіць у завалачнае акно печы мульду з шыхтай; падвесныя — маставы кран з галоўнай (загрузачнай) і дапаможнай (кранавай, для рамонтных работ) цялежкамі.

Падлогавая рэйкавая завалачная машына: 1 — мульда; 2 — мульдавая цялежка; 3 — цялежка машыны; 4 — мост.

т. 6, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мігаце́цца, ‑гаціцца; незак.

Тое, што і мігацець. Грыміць па карэннях цялежка, мігацяцца стракатыя верставыя слупы. Колас. Тут жа ў траве мігацяцца зоркамі светлячкі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрака́ры, ‑аў; адз. няма.

Самаходная бязрэйкавая цялежка, якая прыводзіцца ў дзеянне ўстаноўленым на ёй электрарухавіком, што сілкуецца ад акумулятараў (выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў на вакзалах, заводах і пад.).

[Ад слова электра... і англ. car — возік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РА́СКІН (Віктар Ільіч) (н. 30.1.1933, в. Ачоса Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-р біял. н. (1985). Скончыў БДУ (1965). У 1969—90 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях фотабіялогіі раслін.

Тв.:

Фотовосстановление протохлорофиллида. Мн., 1981.

Раскідвальнік: а — арганічных угнаенняў (1 — падкатная цялежка, 2 — самазвальная секцыя, 3 — асноўная секцыя, 4 — раскідвальнік); б — жыжкараспырсквальнік (I — помпы, 2 — трубаправод, 3 — цыстэрна, 4 — рукавы).

т. 13, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)