цэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак. і незак.

1. незак. Тое, што і цэліцца; цадяць.

Ц. у зайца з ружжа.

Ц у начальнікі.

2. зак. Трапіць, папасці (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́ліць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цэ́лю цэ́лім
2-я ас. цэ́ліш цэ́ліце
3-я ас. цэ́ліць цэ́ляць
Прошлы час
м. цэ́ліў цэ́лілі
ж. цэ́ліла
н. цэ́ліла
Загадны лад
2-я ас. цэ́ль цэ́льце
Дзеепрыслоўе
цяп. час цэ́лячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цэ́ліць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. цэ́лю цэ́лім
2-я ас. цэ́ліш цэ́ліце
3-я ас. цэ́ліць цэ́ляць
Прошлы час
м. цэ́ліў цэ́лілі
ж. цэ́ліла
н. цэ́ліла
Загадны лад
2-я ас. цэ́ль цэ́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час цэ́ліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цэ́ліць

1. несов., прям., перен. це́лить; ме́тить;

2. сов., разг. попа́сть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.

1. незак. Тое, што і цэліцца; цаляць. Мы за мір! А цэліць бомбай Не дазволім мы ў наш дом. Панчанка. Драпежнік цэліць бомбамі ў насціл, І леглі на вадзе крыві салдацкай меткі, Мо суджана і мне не перайсці, Але грымяць імклівыя танкеткі. Вітка. [Рымша:] — Ён [Анішчук], мусіць, толькі з ёю [Лучынінай] падражніваецца, а сам цэліць да Загароўскай падабрацца... Гурскі. А кайданы ўсё мацней звінелі. І што ні крок — царкоўны перазвон. І кат ужо ў звон у гэты цэліў... Сіпакоў. // Мець намер. Машын вунь колькі калгас накупіў. У мільянеры цэліць. Даніленка. Не было як зразумець, куды цэліць афіцэр. Што ведае пра яго? Страшныя здагадкі перашкаджалі ўважліва слухаць. Асіпенка.

2. зак. Разм. Трапіць, папасці. Юркевіча запытанне цэліла ў .. самыя патайныя думкі [Юзіка]. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́ліцца, цэ́ліць

1. zelen vi (у што nach D);

цэ́ліцца у каго auf j-n zelen, auf j-n nlegen;

2. перан (мець намер) (b)zelen vi (куды auf A); usgeben* vi (s) (auf A) (меціць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

це́лить несов.

1. (целиться) цэ́ліць;

2. перен. ме́ціць, ме́ціцца, ме́рыцца, наме́рвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ме́дзіцьцэліць’ (пух., З нар. сл.). Да ме́ціць2. Аб азванчэнні ц у інтэрвакальнай пазіцыі гл. Яшкін (там жа, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

укалупну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм.

1. Калупнуўшы, аддзяліць; адкалупнуць. Укалупнуць масла.

2. перан. Падкалоць, кальнуць каго‑н. у размове. Ледзь падрос, а ўжо так і цэліць, каб укалупнуць чалавека. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падцэ́ліць, ‑цэлю, ‑цэліш, ‑цэліць; зак.

Разм.

1. Трапна папасці куды‑н., у якую‑н. цэль. [Тарэнта:] — Падцэляць жа вось неяк акурат у галаву. Калі б яшчэ раз давялося, дык бы напэўна ўжо ў лоб проста падцэлілі б. Галавач.

2. перан. Угадаць, улавіць зручны момант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)