Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цу́пкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Цвёрды, жорсткі; каляны. Сядло рыпела цупкай, новай яшчэ сырыцай.Галавач.[Салдаты] курылі і паціху гаманілі, жавалі глёўкі хлеб, хтосьці прышываў гузік да цупкага мокрага шыняля.Грахоўскі.Адскочылі цупкія, з дзіцячы кулачок, абабкі.Вышынскі.
2. Тупкі; не вязкі, не рыхлы. Там [каля яблынькі] быў ужо цупкі астравок, бо каля яблыні зямля не ўскапана.Кулакоўскі.Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля, стала цупкаю і гулкаю, як бубен.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цу́пкі rau, derb
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сцу́піць ’узяць, схапіць’ (ТС), сцо́паць ’схапіць, выкрыць’ (Сцяшк. Сл.). Вытворныя ад выклічнікаў цуп! цоп!, што перадаюць раптоўныя рухі. Параўн. цупкі, цапаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ацупе́ць, оцупе́ць, оцу́пнуць ’ахаладаць; змерзнуць, стаць цвёрдым (ад холаду)’ (КСТ), оцуплы перан. ’мёртвы (пра чалавека)’ (там жа), укр.оцу́пити ’зацвярдзець’. Да цупкі ’цвёрды’ або цупаць, цупнуць ’ахапіць’, параўн. схапіцца застыць’ (пра што-небудзь вадкае).