1. Рабіць дробныя, частыя рухі рукамі і нагамі (пра чалавека), канечнасцямі (пра жывёлу), вызваляючыся ад каго‑, чаго‑н., з чаго‑н. Мухі старанна ўвіхаюцца каля яго і рады, што Петрык не вельмі цярэбіцца.Крапіва.Царкоўны стараста.. стаяў і спакойна пазіраў, як Мадэст церабіўся ў гразі і не мог вывалачы з балота ног.Колас.Недзе з алешыны, з камля, падала на ваду і бездапаможна церабілася чорная малюсенькая мурашка.Адамчык.
2. Чысціцца дзюбай (пра птушак). [За канавай] сядзела і церабілася чародка белых качак.Ракітны.
3.Абл. З цяжкасцю, намаганнямі ісці, рухацца. [Партызаны] сталі асцярожна церабіцца да азярка.Навуменка.Неяк раз, толькі пачынала днець, Мірон церабіўся дамоў — паспець звесці вочы, пакуль маці пачне штурхаць пад бок.Кудравец.
4.Зал.да церабіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
церабі́цца
1. (зцяжкасцюісці, рухацца) sich dúrchdrängen; sich hindúrcharbeiten, sich den Weg báhnen;
◎ Ку́рстацца2 ’корпацца, церабіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ.kurstytis ’спяшацца’. Розніца ў семантыцы, магчыма, тлумачыцца ўплывам корпацца (Лаўчутэ, Балтизмы. 47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раску́рстаць (раску́рштаць, раску́страць) ’разбудзіць, раскатурхаць’ (Сл. ПЗБ), раску́рстацца ’прыйсці да памяці’ (Варл., Сл. ПЗБ). Да ку́рстацца2 ’корпацца, церабіцца’ (гл.), для якога прапануецца крыніца ў літ.kùrstytis ’спяшацца’, што цяжка вытлумачыць у семантычным плане. Магчыма ўзыходзіць да прасл.*kustrati, параўн. славен.razkuštrati ’узбіць, разлахмаціць валасы’, славац.kustriť, kuštriť ’трапаць, растрапаць’ і інш. (гл. ЭССЯ, 13, 136).