Цвятко́ва
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
Цвятко́ва |
| Р. |
Цвятко́ва |
| Д. |
Цвятко́ву |
| В. |
Цвятко́ва |
| Т. |
Цвятко́вам |
| М. |
Цвятко́ве |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЯЎГЛЕ́ЎСКАЯ (дзявочае Цвяткова) Лаліта Вадзімаўна
(н. 31.12.1963, Мінск),
бел. спартсменка (стральба кулявая, пісталет). Засл. майстар спорту Беларусі (2000). Бронз. прызёр XXVII Алімп. гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія; малакаліберны пісталет), 8-е месца на XXVI Алімп. гульнях (1996, г. Атланта, ЗША; пнеўматычны пісталет). Чэмпіёнка свету (1992), бронз. прызёр (1998), Чэмпіёнка Еўропы (1998). Пераможца этапу Кубка свету (2000, пнеўматычны пісталет). Уладальніца Кубка Беларусі (1997). Абс. чэмпіёнка Аўстраліі (2003).
т. 18, кн. 1, с. 315
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННАЯ МУ́ЗЫКА,
музыка, якая ствараецца і выконваецца пры дапамозе электронна-акустычнай генерыравальнай, гуказапісвальнай і гукаўзнаўляльнай апаратуры (электронных, у т. л. камп’ютэрных, сінтэзатараў). Глебай Э.м. з’явіліся санорная трактоўка гукавога матэрыялу (гл. Санорыка) і магчымасці электратэхнікі (гл. Тэрменвокс). З 1950—60-х г. — самаст. муз. кірунак (С.Губайдуліна, Э.Дзянісаў, Э.Кшэнек, А.Шнітке, К.Штокгаўзен і інш.). Э.м. таксама састаўная ч. прыкладной музыкі (кіно, т-р) і рок-музыкі. У галіне Э.м. працуюць бел. кампазітары У.Кандрусевіч, В.Капыцько, А.Літвіноўскі, І.Цвяткова, В.Раінчык і інш.
т. 18, кн. 1, с. 98
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пле́мен ’племя, род’ (Дабр.). Паводле Цвяткова (Запіскі, 2, 68), наватвор да племя (гл.), часткова суадносны з рус. пламень пры пламя. Параўн. племень ’род’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАСКО́ЎСКАЯ ПРЫВА́ТНАЯ РУ́СКАЯ О́ПЕРА,
оперны тэатр у Маскве ў 1885—88 і 1896—1904. Адкрыты С.Мамантавым, існаваў на яго сродкі. Меў розныя назвы: у 1885—88 Т-р Кроткава, у 1896—99 Т-р Вінтэр (па прозвішчах дырэктараў), у 1900—04 «Т-ва прыватнай оперы». На яго сцэне ўпершыню (ці ўпершыню ў Маскве) выкананы многія оперы рус. кампазітараў, у т. л. М.Рымскага-Корсакава. У т-ры дырыжыравалі С.Рахманінаў, М.Іпалітаў-Іванаў, спектаклі афармлялі мастакі В. і А.Васняцовы, М.Урубель, І.Левітан, В.Паленаў і інш. Сярод спевакоў: Н.Забела, В.Пятрова-Званцава, А.Секар-Ражанскі, А.Цвяткова, Ф.Шаляпін. Пасля закрыцця т-ра асн. частка трупы перайшла ў Оперны тэатр Зіміна.
т. 10, с. 179
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́САРАВА Людміла Іванаўна (н. 29.5.1939, г.п. Руба Віцебскага гарсавета),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыла студыю пры Бел. т-ры імя Я.Коласа (1964), працуе ў гэтым т-ры. Характарная актрыса. Створаныя вобразы вызначаюцца псіхал. абгрунтаванасцю, выразным пластычным малюнкам, дакладнай моўнай характарыстыкай. У камед. ролях ужывае прыёмы гратэску, сатыр. завостранасць, буфанаду. Лепшыя ролі ў бел. і класічным рэпертуары: Казюра («Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна), Ульяна («Трывога» А.Петрашкевіча), Маці («Парог» А.Дударава, «...Таму, што люблю...» А.Паповай паводле п’есы «Дзень карабля»), Цвяткова («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Матруна («Улада цемры» Л.Талстога), Кісельнікава («Багна» А.Астроўскага), Далгова («Касатка» А.Талстога), Інеса («Каханне не жарты» П.Кальдэрона), пані Конці («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка). Знялася ў кіна- і тэлефільмах «Нядзельная ноч», «Паводка», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы».
Т.Я.Гаробчанка.
т. 12, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ШКІНА Тамара Рыгораўна (н. 31.10.1931, в. Ніжняя Алешня Ражскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1958, курс Дз.Арлова). З 1959 у Гродзенскім абл. драм. т-ры, з 1964 у Нац. акад. т-ры імя Я.Коласа. Выканаўца драм., лірычных, характарных роляў: у Гродзенскім т-ры — Любоў («Салдаты» В.Шаўрына), Маша («Тры сястры» А.Чэхава), Патрыцыя («Тры таварышы» паводле Э.М.Рэмарка); у т-ры імя Я.Коласа — Марыля («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Цвяткова («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Манаева («Трывога» А.Петрашкевіча), Маці («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Марына («Улада цемры» Л.Талстога), Соф’я («Зыкавы» М.Горкага), Кэт («Семнаццаць імгненняў вясны» паводле Ю.Сямёнава), Рыта Асяніна («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Беатрычэ («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Фінея («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Эўгенія («І паміраючы дрэвы стаяць» А.Касоны), місіс Уайр («Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» паводле Т.Уільямса) і інш.
Л.І.Брандабоўская.
т. 17, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ніцава́ць ’пераварочваць, перашываць адзежу ўсярэдзіну добрым бокам’ (Нас., Гарэц., Грыг.). Да ніц 2 (гл.); паводле Цвяткова (Працы кл. філал., 1, 75), «ц у гэтым слове не з’яўляецца заходнеславянскай асаблівасцю: беларускае і расійскае ниц паходзяць з кораня ник»; насуперак Кюнэ, 81 (< польск. nicować ’тс’), Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 120 (недакладная калька з рус. лицевать).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
О́ПЕРНЫ ТЭА́ТР ЗІМІНА́,
«Опера С.І.Зіміна», прыватны тэатр Расіі. Існаваў у 1904—17 у Маскве. Развіваў традыцыі Маскоўскай прыватнай рускай оперы. Адкрыты спектаклем «Майская ноч» М.Рымскага-Корсакава на сцэне т-ра «Акварыум». Пазней спектаклі ставіліся на розных сцэнах. Уключаў хор, аркестр, балетную трупу. Пастановачнымі працэсамі кіраваў Зімін, гал. рэж. т-ра (з 1907) П.Аленін. У рэпертуары пераважалі забытыя айч. творы і навінкі рус. і замежнай музыкі.
У розны час у т-ры працавалі: спевакі М.Бачароў, В.Дамаеў, М.Данец, Ю.Кіпарэнка-Даманскі, В.Пятрова-Званцава, М.Спяранскі, А.Цвяткова, Н.Ярмоленка-Южына, рэжысёры А.Іваноўскі, Ф.Камісаржэўскі, А.Пятроўскі, муз. кіраўнікі — М.Іпалітаў-Іванаў, М.Багрыноўскі, Э.Купер, А.Пазоўскі, І.Паліцын, Я.Плотнікаў, Ю.Слівінскі. Спектаклі афармлялі мастакі І.Білібін, А.Васняцоў, А.Галавін, П.Канчалоўскі, С.Малюцін, В.Паленаў, М.Рэрых. В.Сяроў, Ф.Федароўскі і інш. На сцэне т-ра выступалі вакалісты Ф.Шаляпін, Л.Собінаў, М.Батыстыні, Дж.Ансельмі, М.Гай, Л.Кавальеры, Ціта Руфа, балерына М.Кшасінская і інш. З 1917 дзярж. т-р (у 1919—20 Малая дзярж. опера, у 1921 Т-р муз. драмы, у 1922—24 акц. т-ва «Першая свабодная опера С.І.Зіміна»).
Літ.:
Боровский В. Московская опера С.И.Зимина. М., 1977.
т. 11, с. 441
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Стрэ́нчыць ‘майстраваць, прыстройваць; нацягваць’ (Нас., Байк. і Некр., Шат.), ‘дагаджаць, наравіць’ (дзярж., Нар. сл.), ‘прыслугоўваць; працаваць’ (Варл.), стрэ́нчыты ‘(настойліва) раіць’ (бяроз., Шатал., Сл. Брэс.), стрэнч, стрэ́нчаньня ‘клопат, турбота’ (чэрв., Нар. лекс.). Паводле Карскага (Белорусы, 149), Цвяткова (Запіскі, 2, 1, 65), Кюнэ (Poln., 100), нельга аддзяліць ад польск. stręczyć ‘злучаць, сцягваць; сватаць’, nastręczyć ‘соваць, упіхваць’; аб польскім слове гл. Брукнер, 518.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)