хіто́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хіто́н хіто́ны
Р. хіто́на хіто́наў
Д. хіто́ну хіто́нам
В. хіто́н хіто́ны
Т. хіто́нам хіто́намі
М. хіто́не хіто́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хіто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У старажытных грэкаў: доўгае і шырокае адзенне, часцей без рукавоў.

2. Касцюм танцоўшчыцы класічнага балета з глыбокімі разрэзамі па баках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хіто́н м., в разн. знач. хито́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хіто́н, ‑а, м.

1. Мужчынскае і жаночае адзенне старажытных грэкаў — доўгая і шырокая сарочка часцей без рукавоў, якая падпяразвалася з напускам. [Юстын] насіў белую доўгую палатняную світку, якая нагадвала хітон афінян. Бядуля. / Разм. Пра шырокую, свабодную адзежу. Апрануў нейкі хітон.

2. Касцюм танцоўшчыцы класічнага балета з глыбокімі разрэзамі па баках.

[Грэч. chitōn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Хітон 1/103; 11/63

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

хітон

т. 17, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хіто́н

(гр. chiton)

1) доўгая і шырокая сарочка, часцей без рукавоў, у старажытных грэкаў, якая падпяразвалася з напускам;

2) касцюм танцоўшчыцы класічнага балета з глыбокімі разрэзамі па баках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хито́н хіто́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КО́ЛАСАВА (сапр. Няелава) Яўгенія Іванаўна

(26.12.1780—11.4.1869),

руская балерына. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1799, педагог І.Вальберх). У 1799—1826 у Пецярбургскім імператарскім т-ры. Дасканала валодала тэхнікай класічнага танца і мастацтвам пантамімы. Сярод партый: Ізора («Рауль Сіняя барада» А.​Грэтры і К.​Каваса), Адэлаіда («Рауль дэ Крэкі...» Каваса і Ц.​Жучкоўскага), Медэя («Медэя і Ясон» Ж.​Ж.​Радольфа), Федра («Федра і Іпаліт» Каваса і П.​Турыка), Дзяўчына («Новы Вертэр» С.​Цітова). Заснавальніца рус. характарнага танца. Адна з першых у Расіі змяніла пышны стылізаваны касцюм на ант. хітон. Іграла ў оперных і драм. спектаклях.

т. 8, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тынк ‘пакрыццё паверхні будаўнічых канструкцый’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Гарэц., Ласт., ТС, Сл. ПЗБ), ‘тынкоўка, раствор для тынкоўкі’ (Сцяшк., Шат., ПСл, Шушк.), ‘матэрыял, якім забіваюць шчыліны ў сцяне’ (Бяльк.), сюды ж тынкава́ць ‘пакрываць тынкоўкай’ (Нас., Ласт., Касп.), тынкова́ць ‘тс’ (ТС): tynkovácʼ ŭ kołočki, u dranku (Арх. Вяр.), тинкова́ти ‘апрацоўваць, выпраўляць паверхню вапнай’ (Горбач, Зах.-пол. гов.), ст.-бел. тынковати ‘тынкаваць’ (1695 г.), тынкованье (тынкоўкай) (1690 г., ГСБМ). Праз польск. tynk ‘тс’, якое з нова-в.-ням. Tünche ‘тынкаванне’, ‘тынкоўка’, а апошняе з лац. tunica ‘скура’, ‘покрыва’, ‘абалонка’. Лацінскае слова, як і ст.-грэч. χιτώνхітон, туніка’, былі запазычаны праз фінікійскую мову з арамейск. kittūnā́ < ст.-яўр. kuttṓneth ‘тс’ (Борысь, 659; Брукнер, 589; ЕСУМ, 5, 570).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)