хі́сткі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хі́сткі хі́сткая хі́сткае хі́сткія
Р. хі́сткага хі́сткай
хі́сткае
хі́сткага хі́сткіх
Д. хі́сткаму хі́сткай хі́сткаму хі́сткім
В. хі́сткі (неадуш.)
хі́сткага (адуш.)
хі́сткую хі́сткае хі́сткія (неадуш.)
хі́сткіх (адуш.)
Т. хі́сткім хі́сткай
хі́сткаю
хі́сткім хі́сткімі
М. хі́сткім хі́сткай хі́сткім хі́сткіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хі́сткі, -ая, -ае.

1. Які хістаецца, ківаецца.

Хісткія галінкі дрэў.

Х. мосцік.

2. перан. Ненадзейны, няпэўны, малапераканальны.

Хісткія довады.

3. перан. Непастаянны ў сваіх поглядах, учынках і пад.

Рэвалюцыянер з яго вельмі х.

|| наз. хі́сткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хі́сткі

1. ша́ткий, неусто́йчивый; кача́ющийся, коле́блющийся; зы́бкий;

2. перен. (ненадёжный) ша́ткий;

~кае стано́вішча — ша́ткое положе́ние;

3. перен. неустанови́вшийся;

х. хара́ктар — неустанови́вшийся хара́ктер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хі́сткі, ‑ая, ‑ае.

1. Які хістаецца, ківаецца, пакалыхваецца. На хісткай галінцы крушыны, узмахваючы крылцамі, сядзела птушка. Мележ. Люблю над картай пасядзець, люблю Чытаць геаграфічныя запіскі. І кожнаму зайздрошчу караблю І палубам, прасоленым і хісткім. Панчанка. І мы, каб не перашкаджаць людзям, якія ўжо заняты думкамі пра мора, па хісткіх дошках.. сыходзім на бераг. Сіпакоў. // Няўстойлівы, нетрывалы, які лёгка прыходзіць у рух з-за сваёй зношанасці, трухлявасці і пад. Я ўзбег на ганак Хісткі і пахілы, Крануўся кнопкі Чулага званка. Хведаровіч. Над.. [рэчкай] стаяў туман, а нізкі масток быў хісткі, і насціл на ім заброснеў. Лупсякоў. // Які дрыжыць, мігціць (пра агонь, святло і пад.). Часам загараліся ракеты, заліваючы хісткім святлом усё наваколле. Грахоўскі. // Няцвёрды, няўпэўнены (пра паходку, крок). Тады Люба рашуча адарвала свае рукі ад .. [Петрака] і хісткім крокам пайшла. Асіпенка.

2. перан. Ненадзейны, няпэўны; малапераканальны. Хісткае становішча. Хісткія падставы. □ Праўда, усе гэтыя ўлікі, усе гэтыя доказы вельмі і вельмі хісткія. Ніхто і нідзе не мог прывесці прамога доказу непасрэднага ўдзелу інжынера ў чыгуначных дыверсіях. Лынькоў. Абое яны — дзядзька і цётка — усё яшчэ таілі хісткую надзею. Васілевіч. // Непастаянны ў сваіх поглядах, учынках і пад.; які лёгка паддаецца іншым уплывам. [Лабановіч:] — Я, аб вас я не адважваюся гаварыць гэта, хоць і вы, напэўна, такія ж хісткія, як і я, я — дрэва ў полі, што хіліць галіны туды, куды вецер дзьме. Колас. Селянін у прозе Якуба Коласа так ці інакш цікавіцца рэвалюцыяй, усведамляе новыя сацыяльныя ідэі, якія яна несла, але рэвалюцыянер з яго яшчэ даволі хісткі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́сткі

1. (няўстойлівы) wckelig, schwnkend; kppelig (стол і г. д.); nsicher (крок і г. д.);

2. перан (ненадзейны) wnkelmütig, nbeständig, nsicher

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ва́лкий хі́сткі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́лкі, -ая, -ае (разм.).

1. Які добра і хутка ўвальваецца.

Валкае сукно.

2. Пра паходку: хісткі, з перавальваннем з боку на бок.

|| наз. ва́лкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

quaky [ˈkweɪki] adj. хі́сткі, няўпэ́ўнены, няўсто́йлівы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

полуусто́йчивый паўусто́йлівы, напаўусто́йлівы; (шаткий, колеблющийся) хі́сткі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўсто́йлівы, -ая, -ае.

1. Хісткі; пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры.

Н. памост.

2. Які часта мяняецца, непастаянны.

Няўстойлівае надвор’е.

3. перан. Які лёгка паддаецца розным уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях.

|| наз. няўсто́йлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)