хо́ванкі

‘гульня’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. хо́ванкі
Р. хо́ванак
Д. хо́ванкам
В. хо́ванкі
Т. хо́ванкамі
М. хо́ванках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хо́ванкі мн. (гульня) Verstéckspiel n -(e)s;

гуля́ць у хо́ванкі Verstéck spíelen; Blíndekuh spíelen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хо́ванка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хо́ванка хо́ванкі
Р. хо́ванкі хо́ванак
Д. хо́ванцы хо́ванкам
В. хо́ванку хо́ванкі
Т. хо́ванкай
хо́ванкаю
хо́ванкамі
М. хо́ванцы хо́ванках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пря́тки хо́ванкі, -нак ед. нет;

игра́ть в пря́тки гуля́ць у хо́ванкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hide-and-seek [ˌhaɪdnˈsi:k] n. гульня́ ў хо́ванкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

treasure hunt [ˈtreʒəˌhʌnt] n.

1. по́шукі ска́рбаў

2. хо́ванкі (гульня)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hide-and-seek

[,haɪdənˈsi:k]

n.

хо́ванкі pl. only

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

хо́ванка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Месца, дзе можна знайсці прытулак, схавацца ад каго‑, чаго‑н. — Ну чаго турбавацца, — сказаў Ігналь. — Хованка ў нас надзейная, калі што. Лупсякоў. Многа клопатаў буран прынёс і дыверсантам, бо будан іх служыў толькі як хованка ад камароў і сонца. Федасеенка. // Спецыяльна зробленае ці прыстасаванае месца ці збудаванне для хавання ад каго‑, чаго‑н. А такі ж ён [Вова] за дзень натупаўся, капаючы разам з другімі ў садзе хованку ад бомбаў. Гурскі. [Лукша:] — Усю ноч мы [партызаны] сабе хованкі капалі. Гроднеў.

2. Скрытае, патайное месца для захоўвання чаго‑н. Хованка для скарбаў.

3. толькі мн. (хо́ванкі, ‑нак). Дзіцячая гульня, у якой той, хто водзіць, шукае астатніх удзельнікаў гульні, якія схаваліся. Будучы клуб акупіравалі хлапчукі — са смехам і крыкамі гуляюць у хованкі. Шамякін. [Сакольны:] — Праязджаў нядаўна паўз лясныя паселішчы. Бегалі там дзеткі між кустоў, гулялі ў хованкі. Кулакоўскі.

•••

Гуляць у хованкі гл. гуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Blíndekuh:

~ spielen гуля́ць у хо́ванкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ДАМІЯ́Н (Лівіў Сцяпанавіч) (13.3.1935, с. Лядавены Рышканскага р-на, Малдова — 20.7.1986),

малдаўскі паэт. У паэт. зб-ках «Прадказанні» (1965), «Карані» (1966; Рэсп. літ. прэмія імя М.​Астроўскага 1966), «Дзеяслоў» (1968), «У хованкі з травой» (1972), паэмах «Наша доля — палёт» (1974), «Гордасць і цярпенне» (1977), «Сэрца і гром» (1981), «Ценявы вянец» (1982) і інш. выявіў сябе як лірык медытатыўнага складу, арганічна звязаны са сваёй эпохай. Эстэтычныя і этычныя прынцыпы Д. ў кнізе публіцыстычных нарысаў і эсэ «Задумлівыя вароты» (1975). На бел. мову творы Д. пераклалі Г.​Бураўкін, Т.​Бондар, Я.​Янішчыц.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.: Гронкі радасці. Мн.. 1986;

Рус. пер. — Тяжесть крыльев. М., 1988.

т. 6, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)