Хмяльні́к

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Хмяльні́к
Р. Хмельніка́
Д. Хмельніку́
В. Хмяльні́к
Т. Хмельніко́м
М. Хмельніку́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хмяльні́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хмяльні́к хмельнікі́
Р. хмельніку́ хмельніко́ў
Д. хмельніку́ хмельніка́м
В. хмяльні́к хмельнікі́
Т. хмельніко́м хмельніка́мі
М. хмельніку́ хмельніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хмяльні́к, род. хмельніка́ м. хме́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хмяльні́к, хмельніка, м.

Зараснік хмелю. // Месца, дзе расце хмель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Хмяльнік (в.) 3/129 (к.), 350; 11/66

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Хмяльнік,

вёска ў Віцебскай вобласці.

т. 17, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Хмяльнік,

бальнеалагічны курорт ва Украіне.

т. 17, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хме́льник хмяльні́к, род. хмельніка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

chmielarnia

ж. хмяльнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПА́СІКАЎ (Уладзімір Маркавіч) (10.8.1922, в. Мікольск Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 15.1.1984),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Каўказскім, 2-м і 1-м Укр. франтах. Камандзір аддзялення ўзвода разведкі сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр. Румыніі і Польшчы: 31.5.1944 выявіў агнявыя кропкі праціўніка каля г. Ясы; 21.8.1944 закідаў гранатамі ў варожым тыле будынак з гітлераўцамі; 31.1.1945 у баі за г. Хмяльнік падняў у атаку байцоў і першы ўварваўся ў варожыя траншэі, захапіў палонных.

т. 12, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)