хлё́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., што (разм.).

1. Есці, чэрпаючы лыжкай вадкую страву.

Х. суп.

2. Піць вялікімі глыткамі.

Ён з прагнасцю хлёбае ваду.

|| аднакр. хлёбнуць, -ну, -неш, -не; -ні і хлебану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. хлёбанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлё́баць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хлё́баю хлё́баем
2-я ас. хлё́баеш хлё́баеце
3-я ас. хлё́бае хлё́баюць
Прошлы час
м. хлё́баў хлё́балі
ж. хлё́бала
н. хлё́бала
Загадны лад
2-я ас. хлё́бай хлё́байце
Дзеепрыслоўе
цяп. час хлё́баючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хлёбаць несов., разг. хлеба́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлёбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Разм.

1. Піць; піць вялікімі глыткамі. Хлёбаць чай.

2. Есці, чэрпаючы лыжкай вадкую страву. Хлёбаць суп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлёбнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да хлёбаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ла́мкаць, ламкаты (экспр.) ’есці, хлёбаць’ (З нар. сл.) — аўгментатыўная (з ‑к‑) форма дзеяслова ломіць (гл.). Параўн. тое ж і ў балг. ламкам ’намагацца схапіць ротам аблупленае яйка (на масленіцу)’ (Цыхун, БСИ, 1976, 5, 91–92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

läppern

1.

vt хлёбаць, сёрбаць, паця́гваць

2.

(sich) разм. назбіра́цца [накапі́цца] па дро́бязі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пахлёбка ’рэдкая страва, поліўка’ (Сцяшк.; лях., Сл. ПЗБ). Утворана ад гукапераймальнага дзеяслова хлёбаць, хлябтаць (гл.) < прасл. xlebati/xlepati, параўн. польск., chłapać ’быць скнарай’, чэш. chlapali ’тс’, славен. hlápati ’праглынуць’, серб.-харв. хла̏пити, хла̏пнути ’схапіць’ (Міклашыч, 87; Патабня, 4, 204; Бернекер, 1, 387).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хлеба́ть несов., разг. сёрбаць; хлёбаць; (лакать) хлябта́ць;

несо́лоно хлеба́вши ні з чым; шы́лам па́такі хапі́ўшы; слі́ну каўтну́ўшы; з мі́лым лі́хам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлебану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да хлёбаць.

2. перан. Разм. Выпіць. [Тодар:] — Вунь у Малых Прусах шляхціц Купрыян Свінацяробскі гоніць, дык хоць замест газы палі — далібог жа гарыць, а калі трохі хлебанеш, дык аж вочы на лоб лезуць. Чорны. // Паесці (якой‑н. вадкай стравы). [Бабка:] — У мяне, панічок, капуста ад абеду засталася, можа, вы хлебанулі б крыху? Колас.

3. перан. Разм. Зведаць, перанесці. Хлебанулі гора мы нямала — Дзеці на ваенным рубяжы... Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)